Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Telegram укараняе чат-бота Маска. Атрымае шмат грошай і частку яго кампаніі

Telegram і xAI Ілана Маска дамовіліся аб інтэграцыі чат-бота Grok у мэсенджар. Пра гэта паведаміў Павел Дураў у сацсетцы амерыканскага бізнесмена.

1 каментарый

Telegram і xAI Ілана Маска дамовіліся аб інтэграцыі чат-бота Grok у мэсенджар. Пра гэта паведаміў Павел Дураў у сацсетцы амерыканскага бізнесмена.

Супрацоўніцтва разлічана на год. Grok атрымае доступ да мільярднай аўдыторыі Telegram, а Telegram — $300 млн у выглядзе грошай і акцый xAI, а таксама палову даходаў з падпісак на xAI, прададзеных праз мэсенджар.

Да свайго паста Дураў далучыщ ролік, у якім пералічана, што будзе ўмець Grok у Telegram:

  • Чат з Grok будзе замацаваны ўверсе спісу.
  • Яму можна будзе задаваць любыя пытанні тут ці праз радок пошуку Telegram.
  • Grok зможа рэдагаваць паведамленні і перапісваць іх у розных стылях, ствараць кароткія зводкі з непрачытаных паведамленняў і прымацаваных PDF-файлаў або спасылак.
  • У групавых чатах Grok можна будзе прызначыць мадэратарам — ён будзе выяўляць парушэнні, папярэджваць або блакаваць удзельнікаў.
  • У каналах Grok зможа праводзіць фактчэкінг пастоў.
  • Таксама карыстальнікі змогуць ствараць анімаваныя стыкеры і рэдагаваць аватары з дапамогай ШІ.

Новы функцыянал з’явіцца летам.

У каментарыях пад пастом карыстальнікі пацікавіліся, ці будуць цяпер перадавацца карыстальніцкія даныя з Telegram для навучання Grok. Дураў адказаў, што гэта ў межах угоды не абмяркоўвалася.

«Лепш памру чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
«Лепш памру, чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
Па тэме
«Лепш памру, чым стану чыімсьці агентам»: Дураў выступіў на канферэнцыі па правах чалавека
Чытайце таксама
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Боты абагналі людзей: ШІ стаў галоўнай крыніцай трафіку ў інтэрнэце
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Meta кажа, што ЗША патрэбна паўмільёна электрыкаў для патрэб ШІ
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі
Meta прымушае супрацоўнікаў выкарыстоўваць ШІ. Вось якія планкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Яна Пильник
Яна Пильник Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
0

Чем оно отличается от существующего бота https://t.me/GrokAI