Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Telegram заблакавалі ў Бразіліі

Вярхоўны суд Бразіліі пастанавіў прыпыніць працу Telegram у краіне за адмову падаць запытаныя звесткі, піша vc.ru са спасылкай на выданне G1. Таксама Telegram будуць штрафаваць на 1 млн рэалаў (каля $200 тысяч) на дзень.

3 каментарыя

Рашэнне вынесена на запыт мясцовай паліцыі. У выведвальным упраўленні Бразіліі заявілі, што мясцовыя аператары сувязі, а таксама Apple і Google атрымаюць апавяшчэнне пра спыненне працы Telegram у краіне 26 красавіка.

Праваахоўнікі патрабавалі ад месенджара перадаць звесткі адміністратараў і ўдзельнікаў «неанацысцкіх груп», якія могуць быць датычныя да нападу на школу ў горадзе Аракрус. Кіраўнік Мінюста Бразіліі расказаў, што ў месенджары былі знойдзеныя групы, якія вярбуюць падлеткаў для нападу на навучальныя ўстановы.

18 сакавіка 2022 года Вярхоўны суд Бразіліі ўжо выносіў рашэнне пра блакаванне Telegram у краіне праз «распаўсюджванне дэзінфармацыі» на фоне падрыхтоўкі да выбараў. Пасля гэтага Павел Дураў заявіў, што суд пераблытаў адрасы электроннай пошты, на якія месенджар прымае запыты, і папрасіў адтэрмінаваць рашэнне, каб выправіць сітуацыю. 21 сакавіка пастанова пра блакаванне была скасаваная, бо Telegram выканаў патрабаванні ўладаў і заблакаваў некалькі акаўнтаў, якія, як мяркуецца, публікавалі фэйкі.

«Произошло недоразумение»: Дуров извинился перед бразильскими властями
«Произошло недоразумение»: Дуров извинился перед бразильскими властями
По теме
«Произошло недоразумение»: Дуров извинился перед бразильскими властями

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

Шо, опять?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

1

А получилось-то? Помня российскую историю, "хоронили Telegram -- порвали два рунета".