Telegram запусціў новы спосаб верыфікацыі нумароў для бізнэсу
Павел Дураў паказаў новы інструмент Telegram Gateway, які дазваляе верыфікаваць нумары тэлефонаў. Коды пацверджання прыходзяць ад самой праграмы.

Паводле слоў Дурава, гэты метад зэканоміць мільёны долараў кампаніям, якія раней адпраўлялі коды пацверджання праз SMS-паведамленні. «Гэта магутны і зручны спосаб знізіць выдаткі, адначасова павялічваючы бяспеку і хуткасць дастаўкі кодаў больш чым 950 мільёнам штомесячна актыўных карыстальнікаў Telegram», — заявіў бізнэсмен.
Кампаніі атрымаюць доступ да падрабязнай статыстыкі, з дапамогай якой можна адсочваць аб’ём паведамленняў і кіраваць бюджэтам, а таксама аналізаваць канверсіі і рост колькасці карыстальнікаў. Telegram заявіў, што выкарыстоўвае правераны пратакол шыфравання з адкрытым зыходным кодам, які немагчыма падрабіць, у адрозненне ад SMS і SIM-карт.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Где то я такое уже слышал...
даешь больше спама в тг...