Tencent выпусціла ШІ-мадэль T1, якая канкуруе з DeepSeek R1

Кампанія прадставіла сваю новую разважальную мадэль штучнага інтэлекту T1. Паводле заяваў распрацоўшчыкаў, па некаторых паказчыках яна пераўзыходзіць вядомую мадэль DeepSeek R1.

2 каментарыя

Tencent падкрэсліла, што новая мадэль адрозніваецца здольнасцю захоўваць логіку кантэнту, робячы тэкст «ахайным і чыстым», а таксама мае «надзвычай нізкі» працэнт галюцынацый, то-бок выдачы недакладнай інфармацыі. Раней T1 была даступная ў фармаце папярэдняй версіі на платформах Tencent, у тым ліку ў віртуальнага памочніка Yuanbao.

Крыніца: Tencent.

Афіцыйная версія T1 працуе на базе вялікай моўнай мадэлі Tencent Turbo S, якая, паводле распрацоўшчыка, функцыянуе хутчэй за мадэль DeepSeek R1 ад аднайменнага стартапа. З’яўленне DeepSeek з мадэлямі, што дасягаюць перадавых вынікаў пры мінімальных выдатках, узмацніла канкурэнцыю сярод кітайскіх і сусветных гульцоў у сферы ШІ, што стала адным з стымулаў для распрацоўкі і запуску T1.

Паўночная Карэя стварае новы цэнтр кібератак з выкарыстаннем ШІ
Па тэме
Паўночная Карэя стварае новы цэнтр кібератак з выкарыстаннем ШІ
Тым Кук адхіліў кіраўніка распрацоўкі Apple Intelligence. Кампанія сутыкнулася з пазовам праз «ілжывую» рэкламу ШІ
Па тэме
Тым Кук адхіліў кіраўніка распрацоўкі Apple Intelligence. Кампанія сутыкнулася з пазовам праз «ілжывую» рэкламу ШІ
В Расіі пачалі ўкараняць ШІ у дварах жылых дамоў, каб лавіць злачынцаў
Па тэме
В Расіі пачалі ўкараняць ШІ у дварах жылых дамоў, каб лавіць злачынцаў

Читать на dev.by