Цяпер з ChatGPT можна размаўляць праз стацыянарны тэлефон
Кампанія пашырае доступ да свайго чат-бота: цяпер з ChatGPT можна ўзаемадзейнічаць праз звычайныя тэлефонныя лініі і месенджар WhatsApp.
Кампанія пашырае доступ да свайго чат-бота: цяпер з ChatGPT можна ўзаемадзейнічаць праз звычайныя тэлефонныя лініі і месенджар WhatsApp.
Кампанія пашырае доступ да свайго чат-бота: цяпер з ChatGPT можна ўзаемадзейнічаць праз звычайныя тэлефонныя лініі і месенджар WhatsApp.
OpenAI абвясціла пра запуск новай функцыі, якая дазваляе карыстальнікам тэлефанаваць ChatGPT. Цяпер любы карыстальнік у ЗША можа патэлефанаваць па нумары 1-800-CHATGPT (1-800-242-8478) і атрымаць доступ да пашыраных адказаў, якія звычайна даступныя ў вэб-версіі чат-бота. Тэхналогія Advanced Voice Mode забяспечвае натуральную размову з карыстальнікам.
You can now talk to ChatGPT by calling 1-800-ChatGPT (1-800-242-8478) in the U.S. or by sending a WhatsApp message to the same number—available everywhere ChatGPT is. pic.twitter.com/R0XOPut7Qw
— OpenAI (@OpenAI) December 18, 2024
Акрамя званкоў ChatGPT таксама стаў даступны праз WhatsApp. Карыстальнікі могуць камунікаваць з чат-ботам, даслаўшы паведамленне на той жа нумар 1-800-242-8478. Пакуль што гэта тэкставы чат, але OpenAI працуе над магчымасцю ўваходу ва ўліковы запіс ChatGPT праз месенджар. Пры выкарыстанні ChatGPT праз WhatsApp або тэлефон не патрабуецца ўліковага запісу, але ёсць штодзённы ліміт — 15 хвілін размовы.
Раней кампанія адкрыла доступ да інструмента Chatgpt Search. З яго дапамогай карыстальнікі могуць атрымліваць адказы на свае пытанні, выкарыстоўваючы даныя з інтэрнэту ў рэальным часе. Таксама была дададзеная падтрымка відэа ў Advanced Voice Mode. Акрамя таго, карыстальнікі iPhone і iPad могуць размаўляць з ChatGPT прама праз Siri. Праграма ChatGPT даступная ў App Store для прылад з iOS 16.4 і навейшых.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.