Цяпер дакладна: Take-Two расказала, калі выйдзе GTA VI
Выдавецтва Take-Two ў апошняй фінансавай справаздачы за чацвёрты квартал 2024 года ўдакладніла тэрміны выхаду працягу гульні.

У дакуменце згадваецца, што рэліз Grand Theft Auto VI запланаваны на восень 2025 года. Гульня будзе даступная на кансолях PlayStation 5, Xbox Series X і S. ПК версія дагэтуль афіцыйна не пацверджаная.
Першапачаткова рэліз праекта планаваўся вясной, аднак праз скандалы з уцечкамі і адставанне вытворчасці ад графіка распрацоўшчыкі вырашылі перанесці рэліз на пазнейшы тэрмін.
У 2025 годзе Take-Two плануе атрымаць да $5,65 мільярда даходу і нарошчваць паступленні пасля выхаду GTA VI у 2026 фінансавым годзе. Кампанія дала справаздачу, што прадала ўжо 200 мільёнаў копій GTA V, гэта другі паказчык у гісторыі пасля Minecraft.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Можа, там і ПС5 прошка паспее