Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Tesla адгрузіла свае першыя электрагрузавікі

У чацвер, праз пяць гадоў пасля анонса, Tesla ажыццявіла пастаўку свайго першага электрычнага грузавіка з мегаватнай зарадкай Semi. Яго атрымала PepsiCo, піша Reuters.

Пакінуць каментарый
Tesla адгрузіла свае першыя электрагрузавікі

У чацвер, праз пяць гадоў пасля анонса, Tesla ажыццявіла пастаўку свайго першага электрычнага грузавіка з мегаватнай зарадкай Semi. Яго атрымала PepsiCo, піша Reuters.

На прэзентацыі на заводзе Tesla ў Невадзе гендырэктар аўтавытворцы Ілан Маск адзначыў, што грузавік дазволіць скараціць аб’ём шкодных выкідаў і перасягне дызельныя аналагі паводле магутнасці і бяспекі. Таксама ён абсталяваны тэхналогіяй хуткай зарадкі, якая будзе выкарыстоўвацца ў пікапах Cybertruck.

Ніякай інфармацыі наконт коштаў, планаў выпуску, мадэльнага шэрагу Semi кампанія не паведаміла. У 2017 годзе кампанія заяўляла, што версія з запасам ходу 480 км (300 міль) будзе каштаваць $150 тысяч, а крыху больш дальнабойная на 800 км (500 міль) — $180 тысяч. Але з таго часу цэны, напрыклад, на яе спажывецкія аўто некалькі разоў павышаліся.

PepsiCo заказала 100 адзінак Semi яшчэ ў 2017-м. Сярод іншых кліентаў Tesla — піваварная кампанія Anheuser-Busch, амерыканская пошта UPS і рытэйлер Walmart.

Сама Tesla плануе выкарыстаць Semi для транспарціроўкі запчастак на свой завод у каліфарнійскім Фрыманце. Кампанія ладзіла тэст-драйвы паміж заводамі там і ў Невадзе. Semi агульнай масай больш як 36,7 тоны прайшоў без падзарадкі 500 міль (маса грузу не ўдакладнялася).

Выпусціць першыя асобнікі Semi планавалася ў 2019-м.Пачатак вытворчасці пікапаў Cybertruck намечаны на 2023 год.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.