Tesla масава згортвае праекты ў сонечнай энергетыцы, рэжа каманды, сыходзіць з рынкаў
Tesla скасавала мноства праектаў па ўсталяванні сонечных панэляў у ЗША і больш не будзе развіваць гэты кірунак у шэрагу рэгіёнаў краіны, піша Electrek.
Tesla скасавала мноства праектаў па ўсталяванні сонечных панэляў у ЗША і больш не будзе развіваць гэты кірунак у шэрагу рэгіёнаў краіны, піша Electrek.
Tesla скасавала мноства праектаў па ўсталяванні сонечных панэляў у ЗША і больш не будзе развіваць гэты кірунак у шэрагу рэгіёнаў краіны, піша Electrek.
Tesla купіла амерыканскую энергетычную кампанію SolarCity ў 2016 годзе, Пазней яна была ператвораная ў Tesla Energy. Доўгі час падраздзяленне чэзла, але ў другім квартале выйшла на рэкорд па ўсталяванні сонечных панэляў.
Аднак у трэцім квартале Tesla перастала прымаць новыя заказы ў большасці рэгіёнаў ЗША і засяродзілася на будаўнічых праектах — як, напрыклад, у тэхаскім Осціне, дзе будуецца жылы раён, абсталяваны фірмовым сонечным дахам і хатнімі акумулятарамі Powerwall.
Як высветліла выданне, Tesla закрыла многія праекты па ўсталяванні сонечных панэляў і «дахаў» — нават тыя, што набліжаліся да завяршэння, і вырашыла больш не працаваць на асобных рынках. На мінулым тыдні Electrek паскардзіліся каля дзясятка кліентаў Tesla Solar, якім кампанія паведаміла пра скасаванне заказаў, паколькі іх дамы знаходзяцца ў зонах, што больш не абслугоўваюцца. Ім паабяцалі вярнуць грошы на працягу 7-10 працоўных дзён. Мяркуючы з абурэння ў сацсетках, у аналагічнай сітуацыі апынуліся сотні людзей, у тым ліку жыхары Лос-Анджэлеса, Каліфорніі, Арэгона і Фларыды.
Гэта кардынальны разварот стратэгіі падраздзялення, паколькі раней кампанія планавала наадварот маштабаваць яго. Таксама парталу стала вядома пра звальненне шэрагу супрацоўнікаў, якія займаліся планаваннем і праектаваннем «сонечных» праектаў.
На пачатку лістапада гендырэктар Tesla Ілан Маск скінуў акцыі кампаніі на $4 млрд для аплаты ўгоды з Twitter. Ад пачатку года аўтавытворца страціў 52% рынкавай капіталізацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.