Tesla паказала, як два чалавекападобныя робаты збіраюць трэцяга
Кампанія апублікавала ролік, у якім два цалкам функцыянальныя чалавекападобныя робаты Optimus збіраюць трэцяга.
Кампанія апублікавала ролік, у якім два цалкам функцыянальныя чалавекападобныя робаты Optimus збіраюць трэцяга.
Кампанія апублікавала ролік, у якім два цалкам функцыянальныя чалавекападобныя робаты Optimus збіраюць трэцяга.
Кіраўнік Tesla Ілан Маск паказаў відэа на сходзе інвестараў кампаніі. У роліку адзін з робатаў падыходзіць да стала, бярэ руку іншага робата і дапамагае прыкруціць яе да корпуса трэцяга. Потым абодва сабраныя робаты праходзяцца пакоем. Паводле слоў Маска, кампанію не задавальнялі ніякія з існых распрацовак, таму прыйшлося распрацоўваць уласных робатаў.
Бізнэсовец адзначыў, што прагрэс у сферы распрацоўкі чалавекападобных робатаў умерана хуткі. Tesla лічыць галоўнай перавагай сваіх робатаў выкарыстанне «самага прасунутага штучнага інтэлекту, які можна ўжываць у рэальным свеце».
Робаты выкарыстоўваюць тую ж праграмную аснову, што і сістэмы кіравання электрамабілямі Tesla, і змогуць навучацца самастойна. «Няма ніякай карысці, калі створаны вамі чалавекападобны робат запатрабуе праграмавання кожнай опцыі», — дадаў Маск.
Мільярдэр лічыць, што дастатковая колькасць такіх робатаў зможа павялічыць ВУП асобных краін і ўсяго свету. І аднойчы на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць як мінімум адзін робат. Робаты могуць рухацца з хуткасцю максімум 8 км/г, таму ў выпадку спробаў сілавога ўздзеяння чалавек зможа перамагчы і паваліць робата або ўцячы ад яго.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В самом начале, когда он отсоединяет руку. Мне одному показалось что кабель начал двигаться (отсоединятся) до того как он нормально и полностью взялся за шнур?
замедлила пересмотрела. Не, шнур просто шевелится, когда пальцы касаются и начинают зажимать, но окончательно выскализывает после сжатия. Но очень как-то легко пошло, будто на соплях держится шнур
Восстание терминаторов все ближе.