Названыя пераможцы The Game Awards 2022
На штогадовай цырымоніі The Game Awards пераможцам стала гульня Elden Ring.
Усяго гульня атрымала чатыры прэміі ў катэгорыях «Найлепшая гульня», «Найлепшая праца геймдырэктара», «Найлепшая RPG» і «Найлепшы арт». Узнагароду атрымаў геймдырэктар Elden Ring Хідзетака Міядзакі. Ён падзякаваў прыхільнікам за падтрымку і заявіў, што яго студыя яшчэ не завяршыла з Elden Ring.
Галоўныя пераможцы прэміі:
- найлепшая мабільная гульня — картачная гульня Marvel Snap;
- найлепшы файтынг — Multiversus;
- найлепшая сямейная гульня — Kirby and the Forgotten Land;
- найлепшы дэбют індзі-гульні — адвенчура пра прыгоды бадзяжнага ката Stray;
- найлепшая адаптацыя — анімацыйны серыял «Аркейн»;
- найлепшы наратыў — God Of War: Ragnarök;
- самая чаканая гульня — Zelda: Tears Of The Kingdom;
- найлепшы экшан — Bayonetta 3;
- «голас гульцоў» — Genshin Impact.
«У гэтую гульню будуць гуляць 10-20 гадоў»: кіраўнік Bethesda пра распрацоўку The Elder Scrolls VI
«У гэтую гульню будуць гуляць 10-20 гадоў»: кіраўнік Bethesda пра распрацоўку The Elder Scrolls VI
Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года
Apple абрала найлепшыя праграмы і гульні 2022 года
Time назваў найлепшыя відэагульні 2022 года
Time назваў найлепшыя відэагульні 2022 года
Читать на dev.by