Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд

Кампанія плануе пры канцы фінансавага года значна павялічыць выручку і скараціць страты.

Пакінуць каментарый
The Information: OpenAI плануе дасягнуць гадавой выручкі ў $1 млрд

Кампанія плануе пры канцы фінансавага года значна павялічыць выручку і скараціць страты.

Паводле даных Тhe Information, выручка кампаніі ў 2022 годзе склала $28 мільёнаў, страты дасягнулі $540 мільёнаў. Цяпер выручка OpenAI складае $80 мільёнаў на месяц, што амаль у тры разы больш, ніж за ўвесь мінулы год.

Чаканая выручка сёлета — больш за $1 мільярд, у маі гэтага года яе ацэньвалі яшчэ ў $200 мільёнаў. Таксама ў студзені Bloomberg паведаміла, што Microsoft плануе ўкласці ў OpenAI $10 мільярдаў цягам некалькіх гадоў.

Раней у лютым кампанія запусціла падпіску на ChatGPT з хутчэйшымі адказамі і новымі функцыямі за $20 на месяц. Акрамя таго, OpenAI прапануе платны доступ да API. У красавіку кампанія прыцягнула інвестыцыі ў памеры $300 мільёнаў пры ацэнцы ў $27-29 мільярдаў.

OpenAI запусціла карпаратыўную версію ChatGPT
OpenAI запусціла карпаратыўную версію ChatGPT
Па тэме
OpenAI запусціла карпаратыўную версію ChatGPT
OpenAI пытается скрыть что тренировала ChatGPT на книгах защищённых авторским правом
OpenAI пытается скрыть, что тренировала ChatGPT на книгах, защищённых авторским правом
По теме
OpenAI пытается скрыть, что тренировала ChatGPT на книгах, защищённых авторским правом
OpenAI адкрыла GPT-3.5 Turbo для індывідуальнага наладжвання
OpenAI адкрыла GPT-3.5 Turbo для індывідуальнага наладжвання
Па тэме
OpenAI адкрыла GPT-3.5 Turbo для індывідуальнага наладжвання

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.