Цім Кук прызнаўся, што не меў рацыі, і намякнуў на хуткі рэліз акуляраў Apple
У інтэрв’ю GQ кіраўнік Apple прызнаўся, што недаацэньваў віртуальную рэальнасць і AR дазволіць людзям «дасягнуць таго, што раней было немагчыма».

«Калі вы падумаеце пра саму тэхналогію дапоўненай рэальнасці, проста возьмем адзін складнік AR/VR, то ідэя, што вы можаце накласці на фізічны свет рэчы з лічбавага свету, можа значна палепшыць камунікацыю людзей, іх сувязь», — заявіў Цім Кук. Таксама кіраўнік кампаніі прызнаўся, што не меў рацыі, калі крытыкаваў Google Glass у 2015 годзе.
«Маё мысленне заўсёды развіваецца. Стыў добра навучыў мяне: ніколі не жаніцца са сваімі ўчорашнімі перакананнямі. Заўсёды, калі з’яўляецца штосьці новае, што кажа пра тое, што ты не меў рацыі, прызнай гэта і ідзі наперад, замест таго каб працягваць упірацца і казаць, чаму ты маеш рацыю», — дадаў ён.
Кук не стаў раскрываць планы кампаніі наконт акуляраў Apple, але адзначыў, што ў Apple ёсць гісторыі поспеху ў тых галінах, у якіх людзі былі не ўпэўненыя. «Мне нецікава збіраць кавалачкі чужога матэрыялу, бо мы хочам кантраляваць асноўную тэхналогію. Бо мы ведаем, што менавіта так мы ўкараняем інавацыі», — сказаў на заканчэнне Кук.
Актуальныя вакансіі ад найлепшых ІТ-кампаній на jobs.dev.by. Даведайся пра новыя вакансіі першым!
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.