Аўтары рэйтынгу папулярнасці моў праграмавання TIOBE назвалі С++ мовай 2022 года. Званне аддадзенае ёй таму, што менавіта яна за гэтыя 12 месяцаў больш за ўсё нарасціла долю на рынку — +4,62%. Таксама за тытул змагаліся C (+3,82%) і Python (+2,78%).

С++ — аб’ектна-арыентаваная і высокапрадукцыйная мова, на якой можна ствараць хуткія і буйныя праграмы, што забяспечвае яе папулярнасць. Акрамя таго, пастаянна выходзяць новыя стандарты мовы і дадаюцца новыя магчымасці. Аўтары лічаць, што некалькімі найбліжэйшымі гадамі С++ працягне прасоўвацца ў рэйтынгу. У снежні С++ выцесніла з першай тройкі спісу Java.
У студзеньскім топ-20 пасля вяртання ў кастрычніку ўтрымалася Rust — і нават паднялася на 2 радкі. Год таму яна займала 26 месца. Мова Lua за год перамясцілася з 30 на 24 месца, хоць у лістападзе падымалася да 22. F# за год пераскочыла з 74 на 33 месца. Аўтары TIOBE лічаць, што ў новым годзе ў топ-20 могуць патрапіць такія шматабяцальныя мовы, як Kotlin (25 месца), Julia (29) і Dart (38) — але адзначаюць, што шлях іх чакае няпросты.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот не сомневался даже. Последние стандарты очень даже вкусненько.