Том Ёрк, Джуліяна Мур і яшчэ 10 000 аўтараў папярэджваюць пра пагрозу АІ
Больш за 10 тысяч прадстаўнікоў творчых індустрый падпісалі петыцыю, якая папярэджвае, што выкарыстанне іх работ для навучання АІ ёсць «сур’ёзнай і несправядлівай пагрозай» для даходаў артыстаў.
Больш за 10 тысяч прадстаўнікоў творчых індустрый падпісалі петыцыю, якая папярэджвае, што выкарыстанне іх работ для навучання АІ ёсць «сур’ёзнай і несправядлівай пагрозай» для даходаў артыстаў.
Аўтары заявы падкрэсліваюць, што выкарыстанне творчага кантэнту без дазволу парушае аўтарскія правы і пагражае будучыні індустрыі. Сярод падпісантаў — прадстаўнікі літаратуры, музыкі, кіно, тэатра і тэлебачання, уключаючы Б’ёрна Ульвеуса з ABBA, акторку Джуліяну Мур і Тома Ёрка з Radiohead.
Арганізатарам ініцыятывы выступіў брытанскі кампазітар і былы кіраўнік аддзела аўдыя ў кампаніі Stability AI Эд Ньютан-Рэкс. Паводле яго слоў, людзі, якія зарабляюць на жыццё творчасцю, «вельмі занепакоеныя» сітуацыяй. Ён адзначыў, што для стварэння АІ-мадэляў кампаніі выдаткоўваюць велізарныя сродкі на інжынераў і абсталяванне, але чакаюць атрымаць трэніровачныя даныя — то-бок чужыя працы — бясплатна.
Ньютан-Рэкс пакінуў Stability AI летась пасля таго, як кампанія заявіла, што выкарыстанне абароненага аўтарскім правам кантэнту без ліцэнзіі з’яўляецца «добрасумленным выкарыстаннем» у адпаведнасці з законамі ЗША. Ён таксама падкрэсліў, што, называючы кантэнт «трэніровачнымі данымі», кампаніі спрабуюць абязлічыць яго і ігнаруюць працу людзей, якія ствараюць гэтыя творы.
У ЗША група аўтараў падала ў суд на распрацоўшчыка ChatGPT, кампанію OpenAI, за парушэнне аўтарскіх правоў. Мастакі таксама судзяцца з распрацоўшчыкамі АІ, якія ствараюць выявы, а буйныя гуказапісвальныя лэйблы, такія як Sony Music і Universal Music Group, пераследуюць кампаніі Suno і Udio за стварэнне музыкі з дапамогай АІ.
Ньютан-Рэкс выказаў занепакоенасць з нагоды прапанаванай урадам Вялікабрытаніі сістэмы «opt-out», якая дазволіць АІ-кампаніям выкарыстоўваць кантэнт, калі аўтары не адмовяцца ад гэтага відавочна. Ён назваў гэтую ініцыятыву несправядлівай, бо большасць людзей могуць проста не даведацца пра неабходнасць адмовы. Паводле яго слоў, нават добра арганізаваныя сістэмы «opt-out» часта застаюцца незаўважанымі, так як апавяшчэнні могуць не дайсці да атрымальнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Выложил контент в интернет - всё. Подарил его капиталистам с ИИ в лапках.