Visual Capitalist паказаў, як змянялася дзясятка самых інавацыйных краін свету ад 2011 да 2022 года. За аснову ўзятыя даныя рэйтынгу Global Innovation Index, які штогод абнаўляе Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці.

Краіны ў індэксе ранжыруюцца паводле крытэраў, якія адлюстроўваюць інавацыйнасць іх эканомікі. Гэта, сярод іншага, інвестыцыі ў даследаванні і распрацоўкі, узровень развітасці рынку і бізнэсу, а таксама чалавечы капітал.
На працягу ўсяго разгледжанага перыяду самай перадавой застаецца Швейцарыя — у тым ліку дзякуючы свайму заканадаўству ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і эканамічнай устойлівасці.
Акрамя яе ў топ-10 усе 12 гадоў стабільна прысутнічалі яшчэ сем краін: Вялікабрытанія, Данія, Нідэрланды, Сінгапур, ЗША, Фінляндыя і Швецыя.
Канада трапіла ў спіс толькі аднойчы — у 2011-м, Ізраіль — толькі ў 2019-м, Ганконг выпаў з яго ў 2014-м. Ірландыя прысутнічала ў топе ў 2012–2018 гг., Люксембург — у 2014 і 2015 гадах. Германія ўвайшла ў дзясятку найлепшых у 2016-м, у 2020-м — Паўднёвая Карэя.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.