Cisco, Microsoft у топ-10 кампаній ЗША для кар'ернага росту
Даследчыкі Burning Glass Institute і Гарвардскай школы бізнэсу склалі рэйтынг American Opportunity Index, у які ўвайшло 250 найбуйнейшых кампаній ЗША, чые акцыі гандлююцца на фондавых біржах. Аўтары спісу праранжыравалі іх паводле шэрагу параметраў, якія адлюстроўваюць, наколькі шырокія магчымасці яны прапануюць супрацоўнікам для кар’ернага росту і развіцця.
Даследчыкі Burning Glass Institute і Гарвардскай школы бізнэсу склалі рэйтынг American Opportunity Index, у які ўвайшло 250 найбуйнейшых кампаній ЗША, чые акцыі гандлююцца на фондавых біржах. Аўтары спісу праранжыравалі іх паводле шэрагу параметраў, якія адлюстроўваюць, наколькі шырокія магчымасці яны прапануюць супрацоўнікам для кар’ернага росту і развіцця.
Усяго ўлічвалася дзевяць параметраў:
даступнасць: колькі людзей кампаніі наймаюць на стартавыя пазіцыі і неабходнасць наяўнасці ў суіскальнікаў вышэйшай адукацыі;
заробкі;
мабільнасць: колькасць павышэнняў сярэднестатыстычнага супрацоўніка за пяць гадоў; хуткасць прасоўвання супрацоўнікаў па іерархіі на адзін узровень уверх; наколькі часта кампанія запаўняе адкрытыя пазіцыі шляхам павышэння супрацоўніка з больш нізкай пазіцыі; працэнт супрацоўнікаў, якія сышлі ў іншую кампанію на больш высокую пазіцыю; працэнт супрацоўнікаў, якія працуюць у кампаніі 5+ гадоў; працэнт топ-менеджараў, якія падымаліся па кар’ернай лесвіцы ўнутры кампаніі.
Першае месца ў агульным заліку заняў тэлекам-гігант AT&T. Сярод айцішных кампаній у першую дзясятку патрапілі Cisco і Microsoft. Усяго 13 з топ-50 кампаній маюць дачыненне да тэхналагічнай сферы:
Cisco (3)
Microsoft (5)
Fiserv (6)
Intel (20)
Salesforece (22)
Adobe (26)
Oracle (27)
HPE (28)
Stryker (35)
IBM (36)
Applied Materials (37)
Cognizant Technology Solutions (40)
Qualcomm (41)
Акрамя гэтага, Apple апынулася ў ліку найлепшых кампаній-«стартавых пляцовак», якія гатовыя наймаць недасведчаных супрацоўнікаў, навучаць іх і даваць шанец для працягу кар’еры ў новых працадаўцаў.
Alphabet, Meta, Netflix і Nvidia адзначыліся ў катэгорыі «кар’ернай стабільнасці» — гэтыя кампаніі плацяць годныя заробкі і маюць не вельмі моцны адток кадраў.
Моцным бокам Amazon нечакана аказаўся кар’ерны рост — гэтая катэгорыя пра кампаніі, якія адчыняюць дзверы людзям без досведу і даюць магчымасць для хуткага навучання і прафесійнага росту ўнутры кампаніі.
Microsoft і Oracle больш за астатніх схільныя прасоўваць ужо наяўных людзей, а менеджары ў гэтых кампаніях часцей аказваюцца «дамарослымі».
Cognizant і HPE лаяльней за ўсіх ставяцца да людзей без адукацыі і гатовыя дапамагаць ім будаваць кар’еру.
Паглядзець вынікі ўсіх 250 кампаній можна тут. Метадалогію аўтары апісалі тут.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Надо еще опрос провести среди недавно уволенных, насколько широкие карьерные перспективы им предлагают данные компании 🤣