Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Топ-10 універсітэцкіх спецыяльнасцей, наконт якіх выпускнікі шкадуюць больш за ўсё. І яшчэ 10, якім аддалі б перавагу замест гэтага

Некаторыя лічаць, што «паперка» ВНУ ў сучасным свеце не так важная, як раней, а большае значэнне набывае прафесійны досвед. Усё больш кампаній, у тым ліку ў ІТ, скасоўваюць патрабаванне вышэйшай адукацыі для суіскальнікаў на пасады, якія прадугледжваюць наяўнасць пэўных навыкаў.

Пакінуць каментарый

Між тым уладальнікі дыпломаў у сярэднім атрымліваюць на 84% больш за тых, хто скончыў толькі школу. Прычым найвялікшыя грошы зарабляюць тыя, хто выбраў STEM-дысцыпліны, бізнэс і медыцыну.

Але далёка не ўсе выпускнікі задаволеныя сваім выбарам. Паводле апытання ZipRecruiter, у якім бралі ўдзел больш як 1500 выпускнікоў у пошуках працы, часцей за ўсё рэспандэнты шкадуюць наконт рашэння паступіць на журналістыку, сацыялогію і камунікацыю.

А калі б мінулае можна было вярнуць назад, то аддалі б перавагу інфарматыцы, крыміналогіі і інжынерыі.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.