Must-read: топ-8 блогаў на dev.by у 2022 годзе
dev.by сёлета запусціў блогі! І там шмат цікавага. Сабралі для вас вартыя ўвагі публікацыі.
dev.by сёлета запусціў блогі! І там шмат цікавага. Сабралі для вас вартыя ўвагі публікацыі.
dev.by сёлета запусціў блогі! І там шмат цікавага. Сабралі для вас вартыя ўвагі публікацыі.
Арцём Русаў падрыхтаваў падрабязны гід для тых, хто хоча самастойна навучыцца тэсціраванню. Патрэбная літаратура, YouTube-каналы і рэсурсы ў адным месцы.
Даведацца, як пачаць тэсціраваць
Мастадонт бізнэс-аналізу Алена Гарапека сабрала парады, якія дапамогуць усім джунам без досведу працы не толькі атрымаць запаветны офер, але і застацца працаваць у кампаніі. Рэкамендацыі асабліва актуальныя ў гэтым турбулентным 2022 годзе.
Як выжыць у доме без каналізацыі? Ці рэальна #вайсціўайці без англійскай і досведу? Як выглядае вольны час у вёсцы на 120 дамоў? Пра гэта расказвае Яўген Румянцаў, джун-тэсціроўшчык, які з’ехаў жыць на вёску.
Нашая аўтарка Вольга, якая займаецца рэлакацыяй супрацоўнікаў у адной з IT кампаній і вядзе блог пра пераезд у Польшчу, спытала людзей, якія пераехалі — як змянілася іх жыццё пасля. Водгукі атрымаліся супярэчлівыя — ад «старое жыццё скончылася, а новае не пачалося» да «ідэальнае месца для дзяцей».
Багата думак і абмеркаванне ў каментах
Пасля расійскіх абстрэлаў мільёны ўкраінцаў жывуць у перманентным блэкаўце. Нашая аўтарка паразмаўляла са знаёмымі ўкраінскімі айцішнікамі, каб даведацца — як яны выжываюць і працуюць, калі электрычнасці можа не быць па 13 гадзін.
У сусветным аўтсорсінгу да нядаўняга часу ўсім хапала працы і заказаў. У 2021 годзе назіраўся хуткі рост пасля кавіднага 2020-га. Цяпер у IT рэзка адчулі спад продажаў. Тамара Кулінковіч, Co-owner «Sorokin & Kulinkovich Studio», Non-tech IT Academy Skademy.by глядзіць на сітуацыю ў свеце і дзеянні, якія робяць кампаніі. І збірае варыянты рашэнняў.
Жанчыны стаялі ля вытокаў праграмавання, але цяпер пераважная большасць працаўнікоў IT-індустрыі — мужчыны. Праект «Women in Tech» вырашыў аднавіць справядлівасць і расказвае пра выбітных праграмістак.
Як жанчыны прыдумалі праграмаванне
Як скласці рэзюмэ, ад якога кожны рекруцёр будзе ў захапленні? Дзе знайсці адказы на самыя падступныя пытанні? Алена Гладкова — HR дырэктар кампаніі Scorum і фаўндар рэкрутынгавай кампаніі KeyPeople падрыхтавала вялікі спіс карысных рэсурсаў.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.