Трамп перайменаваў ШІ — цяпер усе скупаюць славенскія даменны
Ідэя Дональда Трампа перайменаваць штучны інтэлект у Super Intelligence (SI) нечакана выклікала ўсплёск рэгістрацый сайтаў у славенскай даменнай зоне .si.

Дамен .si — нацыянальная даменная зона Славеніі. Цікавасць да яе вырасла пасля таго, як Трамп пачаў прасоўваць тэрмін Super Intelligence замест Artificial Intelligence.
29 верасня ён падпісаў указ, які прадпісвае федэральным ведамствам ЗША выкарыстоўваць «Super Intelligence» і скарачэнне SI замест «Artificial Intelligence» і AI у афіцыйных дакументах, на сайтах і ў публічных камунікацыях.
У верасні было зарэгістравана каля 44 тысяч такіх адрасоў супраць менш за 2 тысячы ў жніўні, паведамляе BBC са спасылкай на нацыянальны рэестр Register.si. Толькі 30 верасня было зарэгістравана каля 11 тысяч новых .si-даменаў.
Прадстаўнік Register.si Клара Гэрман назвала маштаб актыўнасці «беспрэцэдэнтным», хоць і падкрэсліла, што весь рост нельга адназначна звязаць выключна з новай тэрміналогіяй.
Яшчэ да падпісання ўказу славенскі рэестр паведамляў пра рэзкі рост попыту на .si і звязваў яго ў тым ліку з дыскусіяй пра новую назву ШІ. Адной з прычын ажыятажу можа быць даменная спекуляцыя: карыстальнікі рэгіструюць патэнцыйна запатрабаваныя адрасы ў разліку на тое, што пазней іх удасца перапрадаць даражэй.

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.