Трамп і перспектыва новых абмежаванняў у ЗША абвалілі акцыі паўправадніковых кампаній ва ўсім свеце
Каціроўкі сусветных гульцоў паўправадніковай галіны рэзка ўпалі ў сераду пасля публікацыі Bloomberg пра магчымае ўзмацненне адміністрацыяй Джо Байдэна экспартных абмежаванняў для кампаній, якія працягваюць прадаваць у Кітай абсталяванне для выпуску чыпаў.
Як піша CNBC, нідэрландскі пастаўшчык абсталявання для вырабу чыпаў ASML патаннеў на 11% нягледзячы на тое, што напярэдадні перасягнуў чаканні аналітыкаў па прыбытку ў другім квартале: 49% продажаў кампаніі за перыяд прыпадае на Кітай. Больш чым на 7% упалі каціроўкі Tokyo Electron у Японіі, Arm, AMD, Marvell, Qualcomm і Broadcom. Са зніжэннем завяршылі тарговы дзень Nvidia і тайваньская TSMC.
Алею ў агонь падліла заява Дональда Трампа Bloomberg Businessweek аб тым, што Тайвань мае плаціць ЗША за гарантыі бяспекі. Інтэрв’ю выйшла ў аўторак. Экс-прэзідэнт дадаў, што Тайвань захапіў «амаль увесь» амерыканскі паўправадніковы бізнэс. Гэта кінула цень на прыхільнасць ЗША абараняць востраў у выпадку нападу Кітая, калі Трамп вернецца на пасаду.
Читать на dev.by