Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Трамп замарозіў падвышэнне пошлін амаль для ўсіх, акрамя Кітая. Рынкі ўзляцелі

Прэзідэнт ЗША абвясціў пра раптоўнае прыпыненне запланаванага паlвышэння імпартных пошлін для большасці краін свету на 90 дзён. Гэта выклікала імклівы рост на амерыканскіх фондавых рынках. Адначасова Трамп паведаміў пра значнае павелічэнне пошлін на імпарт з Кітая да 125%, якое ўступіла ў сілу неадкладна.

2 каментарыя

Згодна з заявай Трампа, на працягу 90 дзён будзе дзейнічаць базавая стаўка ўвознай пошліны ў памеры 10% для краін, якія вядуць перамовы са Злучанымі Штатамі аб новых гандлёвых пагадненнях і «ні ў якой форме не выступаюць супраць ЗША».

Тым не менш Трамп не ўдакладніў, якія менавіта краіны падпадаюць пад гэтую адтэрміноўку, за выключэннем Кітая. Ён толькі адзначыў, што перамовы з ЗША пачалі больш за 75 дзяржаў. Пры гэтым для імпарту з КНР пошліна была павялічана са 104% да 125%, і гэтае рашэнне, па словах Трампа, уступіла ў сілу неадкладна, паколькі Кітай «не праяўляе павагі да сусветных рынкаў».

Навіна пра прыпыненне пошлін выклікала бурлівую рэакцыю на амерыканскіх біржах. Да закрыцця таргоў індэкс S&P 500 дадаў 9,52%, што стала найбольшым аднадзённым ростам з кастрычніка 2008 года. Nasdaq узляцеў на 12,16%, паказаўшы лепшы вынік са студзеня 2001 года.

Прамысловы індэкс Dow Jones вырас на 7,87%, што з’яўляецца лепшым паказчыкам за гандлёвую сесію за апошнія пяць гадоў. Акцыі асобных кампаній таксама паказалі значны рост, напрыклад, Nike, якая вырабляе значную частку сваёй прадукцыі ў В’етнаме (краіне, якой раней пагражалі высокія пошліны), падняліся на 11%, а акцыі Apple узляцелі прыкладна на 15%.

Сам Трамп пазней распавёў журналістам, што рашэнне аб прыпыненні пошлін прыйшло да яго пасля некалькіх дзён разваг, а канчатковае рашэнне было прынята ранкам 9 красавіка. Ён адзначыў, што напісаў паведамленне ў Truth Social, не раячыся з юрыстамі, дзейнічаючы «ад чыстага сэрца».

Паводле прэзідэнта, ён вырашыў праявіць гнуткасць, паколькі адчуў, што людзі «пачынаюць віскаць» і «трохі баяцца», хоць ён па-ранейшаму лічыць сваё рашэнне аб павышэнні пошлін правільным. У падрыхтоўцы паведамлення для Truth Social таксама ўдзельнічалі міністр гандлю Говард Лютнік і міністр фінансаў Скот Бэсент.

Рашэнне Трампа таксама аказала станоўчы ўплыў на азіяцкія рынкі. Пасля адкрыцця таргоў у чацвер азіяцкія біржы таксама паказалі рост, спрабуючы адыграць падзенне папярэдніх дзён. Японскі індэкс Nikkei 225 вырас на 7,6%, паўднёвакарэйскі Kospi — на 5%, тайваньскі Taiex — на 9,25%, а аўстралійскі ASX 200 — на 4,6%. Нават кітайскія біржы паказалі нязначны рост, нягледзячы на працяг гандлёвай вайны з ЗША.

Трамп шантажаваў тайваньскіх чыпмейкераў падаткам у 100% калі тыя не пабудуюць заводы ў ЗША
Трамп шантажаваў тайваньскіх чыпмейкераў падаткам у 100%, калі тыя не пабудуюць заводы ў ЗША
Па тэме
Трамп шантажаваў тайваньскіх чыпмейкераў падаткам у 100%, калі тыя не пабудуюць заводы ў ЗША
Рынок США потерял $6 триллионов за два дня из-за тарифов Трампа
Рынок США потерял $6 триллионов за два дня из-за тарифов Трампа
Па тэме
Рынок США потерял $6 триллионов за два дня из-за тарифов Трампа
Тарыфы Трампа паставілі пад удар увесь ІТ-сектар: ад лагістычных ланцужкоў да развіцця ШІ
Тарыфы Трампа паставілі пад удар увесь ІТ-сектар: ад лагістычных ланцужкоў да развіцця ШІ
Па тэме
Тарыфы Трампа паставілі пад удар увесь ІТ-сектар: ад лагістычных ланцужкоў да развіцця ШІ
Чытайце таксама
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
США запретили IT-компаниям с господдержкой строить заводы в Китае в течение 10 лет
В Китае прошел первый полет беспилотника на солнечных батареях
В Китае прошел первый полет беспилотника на солнечных батареях
В Китае прошел первый полет беспилотника на солнечных батареях
Приложение Трампа Truth Social заблокировано в Google Play
Приложение Трампа Truth Social заблокировано в Google Play
Приложение Трампа Truth Social заблокировано в Google Play
Экс-глава службы безопасности о Twitter: «бессильнная и полная хаоса компания с внутренними разборками»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Обожаю этого популиста.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

Сразу видно - крепкий хозяйственник, почти как наш, только постарше. Но умом блещет не хуже.