Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Шукаем дзяўчынку патанней». Якія трэш-пытанні пра грошы задаюць айцішнікам на сумоўях

Спыталіся ў чытачоў, якія дзіўныя пытанні пра грошы ім задавалі на інтэрв’ю. А яшчэ паглядзелі, што пра гэта пішуць карыстальнікі LinkedIn.

14 каментарыяў
«Шукаем дзяўчынку патанней». Якія трэш-пытанні пра грошы задаюць айцішнікам на сумоўях

Спыталіся ў чытачоў, якія дзіўныя пытанні пра грошы ім задавалі на інтэрв’ю. А яшчэ паглядзелі, што пра гэта пішуць карыстальнікі LinkedIn.

«Нашто табе вялікі заробак? Паглядзі на сябе ў люстэрка»

— «Мы шукаем дзяўчынку патанней», — менавіта гэта мне сказаў намеснік дырэктара на адным з сумоўяў, калі спытаў пра заробак, — расказала ў LinkedIn вэб-дызайнерка.

Эйчарка пад стол гатовая была залезці, схапілася за галаву і глядзела ў падлогу. А намеснік дырэктара нават не зразумеў, што сказаў, — а пасля пачаў апраўдвацца. Ці трэба казаць, што супрацоўніцы яны так і не знайшлі? 

Пад пастам 100+ каментароў. Падпісчыкі не толькі абураюцца, але і расказваюць свае такія ж гісторыі: 

«У мяне неяк спытаў дырэктар наймання: „Нашто вам столькі грошай, вы ж жанчына?!“ На гэтым пытанні мы і рассталіся — і, відаць, ён нават не зразумеў, што сказаў». 

«У мяне была сітуацыя, калі мне прыкладна тое ж самае сказалі пры звальненні: „Нашто табе вялікі заробак? Паглядзі на сябе ў люстэрка, — табе мусіць мужчына грошы прыносіць…“ Я анямела проста». 

«Аналагічная сітуацыя была ў мяне на старце кар’еры. Толькі мне гэта сказалі, калі я ўжо працавала, выдавала вынікі і папрасіла нават не фіксаваную суму зверху, а KPI — „калі ўсё выканаю, то атрымаю“. Ну і традыцыйна атрымала: „Нашто табе? Ты ж дзяўчынка, цябе муж мусіць карміць“. У мяне ж і мужа тады не было. Словам, праз два тыдні я працавала ў іншай кампаніі з заробкам х2 ад ранейшага».

«І смешна, і сумна, але маёй сяброўцы ў адной самавітай ІТ-канторы таксама так проста і сказалі: вы хочаце зашмат (насамрэч яна прасіла звычайную для свайго ўзроўню і кампетэнцыі зарплату), а мы тут дзяўчыну знайшлі — і яна згодная працаваць за $600». 

З такім жа сутыкаліся не толькі жанчыны, але і мужчыны:

«Мне таксама неяк сказалі, што шукаюць дзяўчыну, а не мужчыну. Добра, што не ўзялі — нудная праца была, аднак».

«Гадоў сем таму прыйшоў на вакансію проджэкта ў ІТ-аўтстаф. Мне сказалі: «Усё класна! Глядзіце, вось рэзюмэ дэвопса, вашая задача — патэлефанаваць яму зараз і пераканаць працаваць з намі». Калі спытаў, а як гэта наогул звязана з дзейнасцю проджэкта, мне патлумачылі, што я сам буду знаходзіць спяцоў і кампаніі і весці праекты па іх узаемным мэтчу! Карацей, рэкруцёр на халодных продажах.

Тады я сказаў, што, здаецца, яны памыліліся з апісаннем вакансіі і я не буду цяпер адымаць час у незнаёмага мне чалавека, каб даказаць, што ў мяне прапампаваныя софт-скіл (а менавіта пад гэтым соусам і падавалася неабходнасць прапанаванага цырка). Мне адказалі, што я несур’ёзны таксічны чалавек і, відаць, мы не спрацуемся.

«Дайшло да абмеркавання дыяпазону — і дзяўчына кажа: апетыт у вас, вядома…»

А вось некалькі гісторый ад нашых чытачоў.

Ганна (імёны змененыя), тэсціроўшчыца, досвед у ІТ — 3 гады:

— На пачатку лета была на сумоўі ў кампаніі-выдаўцу мабільных гульняў на пазіцыю manual QA. Гэта быў ужо трэці этап. Сядзяць эйчар і хэд дэпартамента — усе дарослыя людзі, і тут паступае пытанне: «А як ты думаеш: для чаго людзі працуюць, і ў прыватнасці — ты?» Я трохі разгубілася, бо не чакала такога пачуць, стала ўспамінаць, што трэба адказваць на такія пытанні. 

— Ну, для самарэалізацыі — каб ведаць і бачыць, што ты ў чымсьці добры, ну і, вядома, для таго, каб мець рэсурсы, жыць сваё асобнае ад працы жыццё. 

— Атрымліваецца, дзеля грошай? 

Я нават не ведаю, якія эмоцыі адбіліся на маім твары ў гэты момант (але мне цікава было б паглядзець на людзей, якім не патрэбныя грошы за працу). Я адказала: «У тым ліку, вядома! Трэба ж штосьці есці». Інтэрв’юеры заўважылі, што пытанне паставіла мяне ў тупік, і перайшлі да іншай тэмы.

А ў выніку мяне не ўзялі, так як ім патрэбны быў чалавек, у якога больш вопыту ў мабілках (а ў мяне больш вэбу). Вакансія, дарэчы, была адкрытая вельмі доўга — некалькі месяцаў.

Віктар, Java-распрацоўшчык, вопыт у ІТ — 4 гады:

— Перапісваўся з рэкруцёркай (кампанія — расійская) па вакансіі. Яна абурылася, што я «так хутка» перайшоў да пытання пра заробак, — і адчытала мяне за тое, што думаю «толькі пра грошы». Спытаў, пра што ж мне яшчэ думаць — і атрымаў у адказ, што спачатку я меўся «сябе паказаць». Ужо не ведаю, як яшчэ трэба было сябе паказваць — рэзюмэ я ёй скінуў. 

Ігар, распрацоўшчык, вопыт у ІТ — 8+ гадоў:

— Некалькі гадоў таму праходзіў intro-інтэрв’ю ў адную кампанію. Справа дайшла да абмеркавання дыяпазону (а я заўсёды паказваю жаданую суму ў рэзюмэ), — і эйчарка кажа: «Апетыт у вас, вядома…» І далей працягвае, што ў кампаніі ў прыватнасці і ў галіны ў цэлым няпростыя часы — і спецыялісты вышэйшыя за мяне ўзроўнем у іх зарабляюць сціплей. 

Адказаў, што шчыра ім спачуваю, аднак не збіраюся стрымліваць свой здаровы (я нават зрабіў акцэнт на гэтым слове) апетыт, толькі таму што ў іх у кампаніі цяжкасці. Яна хацела мяне ўкалоць і сказала, што «ўвогуле не ўсе працуюць дзеля грошай». Але яе адказ на маё пытанне, дзеля чаго працуе асабіста яна, — не пераканаў: няшчыра неяк прагучала. На гэтым і рассталіся. 

Працу ў выніку знайшоў праз месяц. Нават апетыт стрымліваць не прыйшлося.

«Навошта ганялі туды-сюды?» Айцішнікі пра бессэнсоўныя марафоны сумоўяў
«Навошта ганялі туды-сюды?» Айцішнікі пра бессэнсоўныя марафоны сумоўяў
Па тэме
«Навошта ганялі туды-сюды?» Айцішнікі пра бессэнсоўныя марафоны сумоўяў
Бяжы! Чаму айцішнікі сыходзяць пасярод сумоўя? Ці акей гэта наогул?
Бяжы! Чаму айцішнікі сыходзяць пасярод сумоўя? Ці акей гэта наогул?
Па тэме
Бяжы! Чаму айцішнікі сыходзяць пасярод сумоўя? Ці акей гэта наогул?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-3

А что не так с "мы ищем девочку подешевле"? Естественно, компания заинтересована в том, чтобы нанять сотрудника подешевле, и не всякой принцессе готовы насыпать требуемое количество червонцев. Что касается именно девочку, то, кажется, в среднем женщины лучше справляются с монотонной, нудной работой. Это исторически обусловлено, потому практически все кассиры в магазинах - девочки, а парни, если и появляются, то надолго не задерживаются.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
6

кассир это почти как айци, тоже весь день кнопки нажимаешь, а клиенты деньги дают

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 15:45

5

"Де́вочка — ребёнок женского пола."

** На собеседование явно пришел не ребенок. Уменьшительно-ласкательные потому так и называются: используются для уменьшения и ласкания. Какая из этих форм отношения к потенциальному сотруднику приемлема ? Никакая.

** Подешевле можно искать услугу. Называть человека "дешевым" - признак отсутствия / сокрытия интеллекта и/или воспитания. Некоторые индивиды используют такое обращение в качестве намеренного оскорбления безотносительно пола.

** "Дешевая девочка" из уст "доминантного крепкого хозяйственника - директора шлагбаума" может прозвучать откровенно оскорбительно уже только потому, что в его голове за этим сарказмом/намеком может таиться очень несложная фантазия сексуальной направленности.

**У вас еще будет стоять
вопрос "А что не так ?!", когда/если участником такой беседы станет ваша дочь ?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 лістапада 2024, 05:16

-8

"Девочка" - это просто обращение, принятое в женских коллективах. У них все люди женского пола девочки, даже если девочка выходит на пенсию по возрасту. "А что не так?" стоять не будет, ну ищет компания дешёвых сотрудников, в этом нет ничего предосудительного. Какие-то сексуальные фантазии у вас в голове, человек на работу пришёл устраиваться, а не отношения строить.

-1

Женщины плюхнуться в одно место и "я в домике", если социальная среда хорошая и ей комфортно в ней обитать, можно даже зарплату не поднимать, о чем обычно знают прошареные руководители.

А у парней всё просто - если денег хватает на секс, жильё, полный холодильник и средство передвижения, работаем. Если не хватает, ищем лучшее предложение и легко расстаёмся. Если одному тяжело на абордаж брать, сбиваемся в группы.

Вот и вся разница в психологии.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 лістапада 2024, 09:58

0

Потсаны и девчули , все пройдет и это тоже.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну а что? Конституция же не мод жэншчуну, надо терпеть

3

В случае бреда про "разве вы ради денег?" надо задавать встречный вопрос: "а ради чего компания решила нанять сотрудника? Зачем это компании?"

Самореализация - это шикарная мотивация. И я уверен, что это отличительная черта самых интересных сотрудников.

Но часто в головах бывают бредовые фантазии про то, что сотрудник - член семьи, морально обязан компании что-то. И люди забывают, что в основе трудовых отношений - взаимовыгодное сотрудничество. А не "спасибо господину что не прогнал как собаку и дал корочку хлеба!".

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 17:09

table
table Table в Database
-2

в ответ надо встречный вопрос "А вы за какую идею на работу ходите"

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

после таких вопросов надо просто разворачиваться и уходить, т.к. очевидно денег там будет мало, а выедания мозга - много.

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-1

Как им тяжко в айци, бедные девочки

table
table Table в Database
-3

У меня, как-то, спросил нанимающий директор: „Зачем вам столько денег, вы же женщина?!“ На этом вопросе, мы и расстались, — и похоже, он даже не понял, что сказал

надо было ответить "Не жадничайте, мужчину это не красит"

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

Эйчар под стол готова была залезть, схватилась за голову и смотрела в пол.

Как по фотке в рэзюме меня отфутболивать, так эйчары-рекрутёры молодцы. Смелые бравые самые умные самые проницательные.

А как оказалось, что замдиректора дичь порет при кандидате... Пук пук я в домике.

0

Жесть, какие вопросы! Иногда кажется, что рекрутеры сами не знают, зачем их компаниям сотрудники. Хорошо, что люди уходят в достойные [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] места, где их ценят по заслугам.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 17 красавіка 2025, 05:54