Стратэгічны інвестар Belka Games падаражэў амаль у 9 разоў за год, увайшоў у Nasdaq 100
У лістападзе амерыканскі гульнявы паблішар і ўладальнік рэкламнай сеткі AppLovin быў уключаны ў індэкс Nasdaq 100 — ста найбуйнейшых па рынкавай капіталізацыі кампаній, чые акцыі таргуюцца на гэтай біржы. Ад пачатку года AppLovin падаражэла на 780%, адзначае Business Insider. Цяпер яе капіталізацыя перавышае $112 млрд, а на піку на пачатку месяца амаль дасягала $135 млрд.
У лістападзе амерыканскі гульнявы паблішар і ўладальнік рэкламнай сеткі AppLovin быў уключаны ў індэкс Nasdaq 100 — ста найбуйнейшых па рынкавай капіталізацыі кампаній, чые акцыі таргуюцца на гэтай біржы. Ад пачатку года AppLovin падаражэла на 780%, адзначае Business Insider. Цяпер яе капіталізацыя перавышае $112 млрд, а на піку на пачатку месяца амаль дасягала $135 млрд.
Паводле даных Piper Sandler, доля AppLovin, якая дапамагае распрацоўшчыкам праграм зарабляць на рэкламе і прыцягваць з дапамогай яе новых карыстальнікаў, на рынку мабільных гульняў вырасла да 42%.
Аналітыкі лічаць, што для кампаніі гэта не мяжа, бо яна мае магчымасць пашыраць прысутнасць на рынку рэкламы і прыцягнення кліентаў у e-commerce, дзе дамінуе Meta, — такі план быў паказаны сёлета. Тут AppLovin можа атрымаць каля $120 млрд рэкламнай выручкі — у 2-3 разы больш, чым на гульнявым рынку, адзначаюць у Macquarie Equity. CEO AppLovin Адам Форугі называе прадукт для e-commerce найлепшым са створаных кампаніяй і самым хуткарослым, хоць ён пакуль на стадыі пілота. Паводле слоў крыніц BI, апрабаваць яго прапаноўваюць рэкламадаўцам, якія выдаткоўваюць на рэкламу ў Meta ад $20 тысяч на дзень, а некаторых прыцягваюць крэдытамі на $10 тысяч.
Сама AppLovin ацэньвае патэнцыйную аўдыторыю, якую можа дасягнуць, у 1,4 млрд штодзённых актыўных карыстальнікаў мабільных праграм і падключаных тэлевізараў. Гэта параўнальна з аўдыторыяй праграм Meta і Google. Рэкламадаўцаў у электронным гандлі часткова прыцягне тое, што рэкламу для Meta яны могуць лёгка перанесці ў гульні і праграмы AppLovin.
У маркетынгавай фірме Prescient AI у кастрычніку палічылі, што AppLovin дае ў сярэднім у 1,5 разу большую аддачу, чым Meta і Google Adwords. Некаторыя кліенты пакідаюць у AppLovin 25-30% сваіх бюджэтаў.
Некаторыя гульцы галіны лічаць, што AppLovin можа замацаваць поспех шляхам выгаднага паглынання, напрыклад, якой-небудзь сацсеткі. Кампанія ўжо каштуе больш, чым Snap, Pinterest і Reddit разам узятыя.
Зрэшты, некаторыя прадстаўнікі рэкламнай сферы ставяцца да ўзлёту AppLovin скептычна. Аналітыкі 22V Research называюць яе самай пераацэненай кампаніяй Russell 3000 — індэкса 3 тысяч найбуйнейшых кампаній ЗША, на якія прыпадае прыкладна 96% публічнага рынку акцый ЗША.
У AppLovin ёсць платформы для пакупкі і продажу рэкламы, інструменты для ацэнкі эфектыўнасці рэкламы і АІ-рухавік для яе павышэння. Усё гэта дазваляе кампаніі фармаваць унікальны погляд на рынак і ўдасканальваць свае стратэгіі падачы рэкламы. Такі ж падыход калісьці дазволіў выйсці ў лідары на рынку пошукавай рэкламы Google, супраць якой цяпер вядзецца антыманапольнае расследаванне.
Таксама аналітыкі заўважылі вельмі моцную ўзаемасувязь паміж усплёскамі канверсіі ў AppLovin і ўсплёскамі выдаткаў рэкламадаўцаў у Meta. У парах Meta-Google і AppLovin-Google такой карэляцыі не назіраецца. Гэта прымушае задумацца, ці сапраўды рэклама ў AppLovin такая выгадная, ці яе кампаніі проста трапляюць у тую ж аўдыторыю, што ў Meta. У Prescient AI між тым адзначылі, што ў кампаній, якія выдаткоўваюць на AppLovin 25-30% бюджэту, прырост новых карыстальнікаў меншы, чым у тых, якія выдаткоўваюць 5-10%. Акрамя гэтага, некаторых рэкламадаўцаў бянтэжыць, што AppLovin не дзеліцца падрабязнай інфармацыяй пра тое, дзе менавіта паказваліся іх аб’явы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
просто единозубр