Цукерберг заклікаў супрацоўнікаў Meta «прышпіліць рамяні»: больш АІ і больш звальненняў
Генеральны дырэктар Meta Марк Цукерберг на нядаўнім сходзе для супрацоўнікаў заклікаў іх «прышпіліцца»: наперадзе кампанію чакае інтэнсіўны год.
Генеральны дырэктар Meta Марк Цукерберг на нядаўнім сходзе для супрацоўнікаў заклікаў іх «прышпіліцца»: наперадзе кампанію чакае інтэнсіўны год.
Генеральны дырэктар Meta Марк Цукерберг на нядаўнім сходзе для супрацоўнікаў заклікаў іх «прышпіліцца»: наперадзе кампанію чакае інтэнсіўны год.
Паводле даных The Verge, Цукерберг заявіў, што штучны інтэлект будзе ў прыярытэце кампаніі, а «высокаінтэлектуальны і персаналізаваны» АІ-памочнік дасягне 1 мільярда карыстальнікаў. Ён падкрэсліў, што кампанія, якая першай дасягне гэтага, атрымае доўгатэрміновую перавагу.
Цукерберг заявіў, што «ўкараненне АІ можа прывесці да скарачэння некаторых пасад, але ў той жа час можа прывесці і да наймання большай колькасці інжынераў, здольных выкарыстоўваць АІ для павышэння прадукцыйнасці». Ён адзначыў, што «характар інжынерыі ў будучыні будзе адрознівацца ад сённяшняга».
Акрамя таго, кіраўнік Meta заклікаў усіх пачакаць і паглядзець, як адбудзецца замена праграмы фактчэкінгу на нататкі супольнасці ў сацсетках. На думку Цукерберга, гэты год стане годам «перазагрузкі» стасункаў Meta з урадамі розных краін: кампанія будзе імкнуцца да партнёрства з урадам ЗША, не кампраметуючы пры гэтым сваіх «прынцыпаў або каштоўнасцяў».
Цукерберг таксама пракаментаваў нядаўні адкат Meta ад палітыкі разнастайнасці, роўнасці і інклюзіўнасці (DEI), заявіўшы, што змены звязаныя з прававым і нарматыўным асяроддзем пры адміністрацыі Трампа, якое змяняецца. Ён патлумачыў, што «кампанія мае скарэктаваць сваю палітыку, каб адпавядаць закону».
На сходзе былі закранутыя і іншыя тэмы, такія як асцярогі наконт звальнення «нізкаэфектыўных» супрацоўнікаў, скасаванне некаторых ільгот. Цукерберг адзначыў, што звальненні — гэта «правільнае рашэнне» і Meta дысцыплінавана ставіцца да выдаткаў, што спрыяе фінансаваму поспеху кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Будь мужчиной, Марк.
Как бы meta уже пришел к финишу, все его продукты уже неактуальны для новых поколений
Этот дружище потерял 46 миллиардов на своей провальной Metaverse. Конечно, он будет пытаться наскрести денег отовсюду. Ровно так же, как Маск купил Твиттер по стоимости в 2 раза выше рыночной и начал всех сокращать. Теперь, после 2 лет его правления, Твиттер потерял 80% стоимости.
Сколько еще журналисты будут боготворить из этих техно-братков?
Ну сложилось что 20 лет назад силовики влили напечатанной бумаги для слежки за населением а спекулянты раздули их в финансовый пузырь.
На сегодня Facebook живет бесцеремонной продажей твоих персональных данных рекламодателям и спецслужбам. Такие продвинутые стукачи.
Всех уволить и заменить на ИИ. Два вопроса. Первый - кому они (мета, х, и прочие) собираются продавать свои услуги если все компании по миру выкинут хотя бы половину работников? ИИ будет работать, а покупать кто? Падение продаж гарантировано, без Фейсбука можно жить, если на еду не хватает. А это в свою очередь значит придется ещё поднять цены на сервис, чтобы бабло рубить на прежнем уровне и для акционеров показать прибыль. И Второй - как быстро даже 20% выкинутых на улицу решат, что надо бы всё отнять и поделить по-честному, так как кушать хочется, а терять уже нечего.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 1 лютага 2025, 03:09