Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Цукерберг разнёс VR-гарнітуру Apple: «Quest 3 лепшая — і кропка!»

Meta ўжо некалькі гадоў выдаткоўвае мільярды долараў на метасусвет і VR-прылады. Гендырэктар кампаніі Марк Цукерберг апрабаваў гарнітуру змяшанай рэальнасці Vision Pro ад Apple і ўчора апублікаваў свой агляд у Instagram. Навінку канкурэнта, якую горача абмяркоўваюць,  ён параўнаў з фірмовай VR-гарнітурай Quest 3.

1 каментарый

«Я думаю, што Quest не проста выгаднейшая, але і лепшая як прадукт, кропка», — заявіў прадпрымальнік.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Mark Zuckerberg (@zuck)

Таксама ён прайшоўся па момантах, якімі распрацоўшчыкам Apple прыйшлося паступіцца, каб абсталяваць дэвайс самым наварочаным з магчымых дысплэяў. Quest 3, паводле слоў Цукерберга, важыць на 120 грамаў менш, таму яе камфортней насіць на працягу доўгага часу. Таксама гарнітура Meta дае больш свабоды руху дзякуючы адсутнасці проваду, які злучае яе з батарэяй, і мае шырэйшы вугал агляду.

Сярод іншых плюсаў Quest 3 — падтрымка фізічных кантролераў, больш якаснае адсочванне рук пры ўводзе і лепшая бібліятэка «імерсіўнага» кантэнту (хоць гэта, хутчэй за ўсё, часова). Тым не менш бізнэсовец прызнае перавагу Vision Pro як прылады для забавак. Нуй галоўнае — гарнітура Meta разоў у 7 таннейшая за Apple.

Кіраўнік OpenAI Сэм Альтман назваў Vision Pro самай уражальнай тэхналогіяй Apple ад часоў iPhone. Эксперт Bloomberg Марк Гурман лічыць, што гарнітура дасягне ідэалу толькі праз некалькі пакаленняў. А калі распрацоўшчыкі ўкладуцца ў чатыры, то Vision Pro цалкам можа замяніць iPad.

Интерес к VR-гарнитурам в США упал почти вдвое, но Meta продолжает вливать миллиарды долларов в метавёрс
Интерес к VR-гарнитурам в США упал почти вдвое, но Meta продолжает вливать миллиарды долларов в метавёрс
По теме
Интерес к VR-гарнитурам в США упал почти вдвое, но Meta продолжает вливать миллиарды долларов в метавёрс
Meta платила разработчикам метавёрса до $1 млн — вдвое выше рынка. Теперь у Цукерберга новая игрушка

Vision Pro уже в продаже. Отзывы смешанные: от восторгов до разочарования
Vision Pro уже в продаже. Отзывы смешанные: от восторгов до разочарования
По теме
Vision Pro уже в продаже. Отзывы смешанные: от восторгов до разочарования

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Quest 3 лучшая — и точка!

Но из контента только никому не нужнаф мета **ень где только ноги попытались завезти и то только цукербергу. Но вышло криво.