Цукерберг: ВНУ не рыхтуюць людзей да рэалій рынку працы
Гендырэктар Meta Марк Цукерберг — адзін з тых мільярдэраў, якія не скончылі ВНУ, хоць і з’яўляецца прыхільнікам вышэйшай адукацыі. Аднак ён бачыць у ВНУ хутчэй сацыяльныя магчымасці, чым месца для падрыхтоўкі да працоўнага жыцця і кар’ерных перспектыў. Пра гэта прадпрымальнік гаварыў у нядаўнім выпуску падкаста This Past Weekend.

Цукерберг разважаў пра сувязі, якія наладзіў падчас навучання ў Гарвардзе (менавіта тут ён пазнаёміўся са сваёй жонкай), і пра тое, што добрага наогул даў яму ўніверсітэт.
Пры гэтым ён сцвярджае, што на сённяшнім рынку працы «корачка» ўжо не з’яўляецца неабходнасцю для працаўладкавання. «Сумняваюся, што каледж рыхтуе людзей да тых прафесій, якія ім патрэбны сёння. Я думаю, гэта вялікая праблема, і праблема студэнцкай запазычанасці таксама значная», — сказаў Цукерберг.
Ён патлумачыў, што навучанне ў ВНУ вельмі дорага каштуе, і многія выпускаюцца з велізарнымі даўгамі па крэдытах. Але дыплом не дае ніякай гарантыі працаўладкавання.
«Адна справа, калі б каледж быў проста нейкім сацыяльным досведам, і вы б пачыналі з нуля. Але тое, што каледж не рыхтуе вас да патрэбнай вам прафесіі, а вы пачынаеце з вялізнай фінансавай ямы, — гэта дрэнна», — працягнуў мільярдэр.
Па яго словах, рана ці позна людзі задумаюцца, у чым сэнс. «Гэта свайго роду табу — казаць, што, магчыма, не ўсім патрэбна ісці ў каледж. Але паколькі для многіх прафесій гэта не патрабуецца, людзі пачнуць прыходзіць да такой высновы трошкі часцей, чым нейкіх 10 гадоў таму», — адзначыў Цукерберг.
Кошт аднаго навучальнага года ў амерыканскіх ВНУ можа вагацца ад $40+ тысяч у год да $90+ тысяч — у найбольш прэстыжных установах.
Між тым Цукерберг падкрэслівае, што з пункту гледжання пошуку кантактаў і наладжвання адносін з іншымі людзьмі ВНУ бясцэнныя: «Пытанне ў тым, якая частка каледжа пра вучобу, а якая — пра тое, каб пасталець, перш чым выйсці ў свет. … [Ва ўніверсітэце] я сустрэў шмат людзей, якія згулялі важную ролю ў маім жыцці». Для Цукерберга гэта жонка, сябры, з якімі ён дагэтуль мае цесныя стасункі, і сузаснавальнікі яго кампаніі. Бізнесмен кажа, што для яго гэта значыць больш, чым любы з прадметаў.
Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот
Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале
Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Anonymous
7 мая 2025, 12:50
1
Верно, его страна возвращается к домашнему производству.
Массовое ВО для пошива одежды, лесопилок, копания туннелей и подобного - излишество. Оно будет только для отпрысков Цукерберга и Ко для налаживания связей.
история и философия – понимаю, но почему физмат попал под список?
Anonymous
7 мая 2025, 20:32
0
какой рынок труда у исследователя той или иной мат. теории, или у физика-теоретика?
Эти знания не заточены на ситуацию в мире. Эйнштейн в разные годы даже учителем не мог устроиться, или архивариусом подрабатывал (и то по блату устроили).
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 мая 2025, 20:32
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Верно, его страна возвращается к домашнему производству.
Массовое ВО для пошива одежды, лесопилок, копания туннелей и подобного - излишество. Оно будет только для отпрысков Цукерберга и Ко для налаживания связей.
а что, разве у вуза есть задача приготовить человека к реалиям рынка труда?
у инженерных и экономических специальностей, педагогики - скорее да.
Физмат, философия, история - скорее нет.