Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Цукерберг запосціў першы твіт за 11 гадоў — патроліў Маска

Апошні пост Марка Цукерберга ў Twitter датуецца 18 студзеня 2012 года. Кіраўнік Meta вярнуўся на мікраблогінгавую платформу, каб паздзекавацца з ейнага ўладальніка і тэхдырэктара Ілана Маска з нагоды запуску сацсеткі-канкурэнта.

Пакінуць каментарый

Цукерберг выклаў мем, у якім два чалавекі-павукі паказваюць адзін на аднаго пальцам.

Запуск новай праграмы Threads ад Instagram адбыўся ўчора, а сёння яна стала даступная для спампоўкі. Гэта клон Twitter, які імітуе як яго функцыянал, так і інтэрфейс. У гэтым і быў жарт Цукерберга.

У адным з першых пастоў у новай сацсетцы ён адзначыў, што Threads імкнецца быць адкрытай пляцоўкай для камунікацыі, а таксама перарасці Twitter і пераадолець 1 млрд карыстальнікаў. «У Twitter была такая магчымасць, але яны яе ўпусцілі. Спадзяюся, у нас атрымаецца», — адзначыў бізнэсовец.

Альтэрнатыўная праграма выявілася вельмі цікавай карыстальнікам: усяго за 7 гадзін у ёй зарэгістравалася 10 млн чалавек.

Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Па тэме
Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.