Два найбуйнейшыя фотастокі ў свеце абвясцілі пра зліццё, каб выжыць у эру АІ
Getty Images паглыне Shutterstock, сума ўгоды складзе блізу $3,7 млрд. Пра гэта кампаніі паведамілі ў сябе на сайтах.
Getty Images паглыне Shutterstock, сума ўгоды складзе блізу $3,7 млрд. Пра гэта кампаніі паведамілі ў сябе на сайтах.
Getty Images паглыне Shutterstock, сума ўгоды складзе блізу $3,7 млрд. Пра гэта кампаніі паведамілі ў сябе на сайтах.
Кампаніі вырашылі зліцца ў адную на фоне ўсё большай канкурэнцыі з боку генератараў выяў на базе АІ. Яны аб’яднаюць свае калекцыі, дзякуючы чаму ў карыстальнікаў будзе значна шырэйшы выбар выяў, 3D-файлаў, відэа і іншай мультымедыйнай інфармацыі.
СЕО Getty Крэйг Пітэрс заявіў, што попыт на візуальны кантэнт імкліва расце ў самых розных галінах і цяпер — найлепшы час, каб пачаць дзейнічаць сумесна. Ён узначаліць аб’яднаную кампанію. Акцыянерам Getty Images у ёй будзе належаць прыкладна 54,7%, а інвестарам Shutterstock — каля 45,3%.
Акцыянеры Shutterstock змогуць на выбар атрымаць $28,85 за кожную звычайную акцыю Shutterstock, каля 13,67 звычайных акцый Getty Images або 9,17 акцый Getty Images плюс $9,5.
Аб’яднаная кампанія будзе працаваць пад назвай Getty Images і працягне таргавацца на Нью-Ёркскай фондавай біржы пад цікерам GETY. У яе кіраўніцтва ўвойдуць 11 чалавек: Пітэрс, 6 дырэктараў, прызначаных Getty, а таксама 4 дырэктары ад Shutterstock, уключаючы яе цяперашняга гендырэктара Пола Хенесі.
Каціроўкі Shutterstock На премаркете на навінах падскочылі больш чым на 30%, а Getty Images — больш чым на 58%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.