Tumblr зноў дазволіў кантэнт для дарослых
Сацыяльная сетка змяніла прынцыпы мадэрацыі кантэнту. Цяпер на платформе можна зноў публікаваць матэрыялы сэксуальнага кшталту.
Дазволены кантэнт уключае тэксты, фота аголенага цела і відэа эратычнага зместу. Адміністрацыя сэрвісу просіць пазначаць такі кантэнт тэгам «сэксуальныя тэмы». Публікацыя парнаграфіі па-ранейшаму абмежаваная, за выключэннем «гістарычна значнага мастацтва, якое паказвае палавыя акты».
Таксама новыя правілы забараняюць рэкламныя матэрыялы для дарослых, прасоўванне сэксуальных паслуг і эратычны кантэнт з выявай дзяцей. «Спадзяемся, што гэтае змяненне дасць кожнаму магчымасць стварыць свой уласны досвед і бяспечна даследаваць тое, што вы любіце», — сказана ў паведамленні сэрвісу.
Раней у снежні 2018 года Tumblr увёў забарону на ўвесь кантэнт для дарослых пасля таго, як праграма сэрвісу была выдаленая з App Store праз дзіцячую парнаграфію. Праз два месяцы абмежаванняў трафік платформы ўпаў на 30%. У 2019 годзе Verizon прадала Tumblr кампаніі Automattic — уладальніку WordPress.
Читать на dev.by