Турцыя разблакавала Instagram
Праз дзевяць дзён пасля нечаканага блакавання сацсеткі турэцкія ўлады заявілі, што платформа выканала патрабаванні, звязаныя з абмежаваннямі кантэнту.

Міністр транспарту Турцыі Абдулкадзір Уралоглу заявіў, што ў краіне адноўлены доступ да сацсеткі пасля таго, як платформа пайшла на саступкі і пагадзілася выканаць патрабаванні. Міністр растлумачыў, што патрабаванні тычыліся цэнзуры і кантэнту, звязанага са злачыннасцю.
Раней турэцкія карыстальнікі страцілі доступ да Instagram 2 жніўня. Таксама кіраўнік Упраўлення па сувязях Адміністрацыі прэзідэнта Турцыі Фахрэцін Алтун абвінаваціў сацсетку ў цэнзуры пастоў са спачуваннямі ў сувязі з гібеллю лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Афіцыйна ўлады не патлумачылі прычыны блакавання.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.