Twitch забараніў нават намякаць на галізну ў стрымах
Платформа зноў памяняла палітыку ў дачыненні да сэксуалізаванага кантэнту. Цяпер карыстальнікам забаронена дэманстраваць нават меркаваную галізну.
«Мы не дазваляем стрымерам быць цалкам або часткова аголенымі, у тым ліку з аголенымі геніталіямі або ягадзіцамі. Мы не дазваляем стрымерам меркаваць або дапускаць, што яны цалкам або часткова аголеныя, уключаючы, але не абмяжоўваючыся, прыкрыццё грудзей або геніталій прадметамі або цэнзурнымі палосамі. Мы не дапускаем відочных абрысаў геніталій, нават калі яны прыкрытыя», — пазначана ў палітыцы.
Адміністрацыя папрасіла карыстальніц прыкрываць саскі і не агаляць ніжняй часткі грудзей. Дэкальтэ дазволенае пры ўмове, што выконваюцца «патрабаванні па прыкрыцці», якія паказваюць, што стрымерша апранутая. Усе стрымеры абавязаныя прыкрываць вобласць ад сцёгнаў да ніжняй часткі таза і ягадзіц. Акрамя таго, платформа будзе размываць мініяцюры для трансляцый далікатнага характару і дадасць фільтрацыю кантэнту карыстальнікамі ў залежнасці ад яго маркіроўкі.
Да таго Twitch дазволіў выкарыстоўваць у жывых эфірах раней забаронены кантэнт пры ўмове яго правільнай маркіроўкі. Аднак праз два дні адміністрацыя платформы была вымушаная скасаваць абноўленую палітыку. Тым не менш карыстальнікі пачалі праводзіць стрымы, намякаючы гледачам на сваю поўную або частковую галізну, напрыклад, асаблівым чынам размяшчаючы камеру або дадаючы палоскі на інтымныя месцы.
Читать на dev.by