Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Twitter скараціў 80% падрадчыкаў

На пачатку месяца Twitter звольніў амаль палову штатных супрацоўнікаў. А ў мінулую суботу працу страціла мноства людзей на дамове падраду, даведаўся Axios. Звальненні закранулі розныя сферы дзейнасці, уключаючы мадэратараў і спецыялістаў на ключавых інфраструктурных сэрвісах, якія забяспечваюць функцыянаванне сайта.

Пакінуць каментарый

Паводле паведамленняў крыніц выдання, многія падрадчыкі былі ў падвешаным стане ад моманту звальненняў у шэрагах самой кампаніі. Некаторыя пасля звальнення сваіх штатных калег не ведалі, каму яны цяпер падсправаздачныя. Некаторыя непакояцца, што ім недаплацяць за апошнія два тыдні, бо не ўлічваўся іх працоўны час.

Прычым далёка не ўсе падрадчыкі атрымалі ад Twitter апавяшчэнне пра звальненне. Некаторыя проста выявілі, што ім раптоўна адключылі доступ да ўнутраных сістэм кампаніі.

Гэтак жа сама паступілі пры звальненні штатных супрацоўнікаў, якім павінныя былі паведаміць сумную навіну ў пятніцу, але яны ўсё зразумелі па зніклых доступах да пошты і іншых сістэм увечары ў чацвер. Twitter між тым ужо папрасіў частку звольненых супрацоўнікаў вярнуцца, калі іх скілоў стала не хапаць на бягучых праектах.

Колькасці скарочаных суразмоўцы выдання не ўдакладнілі. Але, паводле інфармацыі партала Platformer, кампанія пазбавілася прыкладна 4400 з 5500 сваіх падрадчыкаў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.