Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
Сацсетка сцвярджае, што ўвяла часовае абмежаванне праглядаў твітаў, каб знайсці і ліквідаваць ботаў ды іншых зламыснікаў, якія наносяць шкоду платформе.

У апублікаванай Twitter Business заяве пазначана, што пра сапраўдную мэту змен не паведамлялі, бо любое папярэдняе паведамленне дазволіла б зламыснікам змяніць сваю тактыку. «На высокім узроўні мы працуем над тым, каб не дазволіць гэтым акаўнтам: першае — збіраць публічныя даныя людзей у Twitter для пабудовы мадэляў штучнага інтэлекту і другое — маніпуляваць людзьмі і размовамі на платформе рознымі спосабамі», — паведамілі ў сацсетцы.
Цяпер абмежаванні закранаюць невялікі адсотак карыстальнікаў, неўзабаве яны будуць знятыя. Таксама змены мінімальна паўплывалі на рэкламу, запэўнілі ў Twitter. «Мы ўсе глыбока адданыя ідэі зрабіць Twitter лепшым месцам для ўсіх. Часам, хай на імгненне, даводзіцца замарудзіцца, каб паскорыцца. Мы цэнім вашае цярпенне», — заявілі ў кампаніі. Раней Twitter увёў абмежаванне на прагляд твітаў, ранжыраваўшы колькасць у залежнасці ад статусу верыфікацыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.