Twitter атрымаў пазоў за нявыплату арэнды ў Сан-Францыска
Уладальнік офісаў, якія Twitter здымае ў Сан-Францыска, падаў на сацсетку ў суд за нявыплату арэнды. Twitter вінны кампаніі Columbia Reit — 650 California крыху больш за $136 тысяч, паведамляе Bloomberg.

Кампанія сцвярджае, што 16 снежня папярэдзіла Twitter аб тым, што плацеж мае быць здзейснены на працягу пяці дзён. Гэтага зроблена не было, і ў мінулы чацвер Columbia Riot звярнулася ў Вярхоўны суд Каліфорніі ў Сан-Францыска.
Twitter здымае ў 34-павярховым будынку Hartford Building ўвесь 30 паверх, а ад кастрычніка стаў пераздаваць памяшканні японскай PR-кампаніі Dentsu International Americas.
У сярэдзіне снежня New York Times паведамляў, што Twitter ужо некалькі тыдняў як перастаў плаціць арэнду за свае офісы — прычым па ўсім свеце. Акрамя таго, у снежні на сацсетку падалі ў суд за адмову плаціць за два ўжо выкананыя чартарныя авіярэйсы.
У тым жа месяцы зладзілі страйк прыбіральшчыкі, якія падтрымлівалі чысціню ў памяшканнях Twitter.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.