Twitter страціў 2/3 штату пры Маску, але ў кампаніі свежыя звальненні
Пры канцы лістапада, пасля таго, як за лічаныя тыдні выпасажыць з Twitter прыкладна дзве траціны супрацоўнікаў, Ілан Маск сабраў пазасталых у штаб-кватэры ў Сан-Францыска і паабяцаў, што са звальненнямі ўсё. Але насамрэч не ўсё, піша The Verge.
Пры канцы лістапада, пасля таго, як за лічаныя тыдні выпасажыць з Twitter прыкладна дзве траціны супрацоўнікаў, Ілан Маск сабраў пазасталых у штаб-кватэры ў Сан-Францыска і паабяцаў, што са звальненнямі ўсё. Але насамрэч не ўсё, піша The Verge.
Мінулай пятніцы кампанія звольніла дзясяткі супрацоўнікаў у аддзеле продажаў і інжынерным падраздзяленні, у тым ліку аднаго з менеджараў, які кіраваў распрацоўкай у рэкламным падраздзяленні Twitter і падпарадкоўваўся беспасярэдне Маску.
Такім чынам, пасля свайго абяцання мільярдэр правёў ужо мінімум тры раўнды звальненняў. Між тым ён распарадзіўся на працягу тыдня перапрацаваць таргетынг рэкламы ў стужцы Twitter — ён называе рэлевантнасць падбіраных пастоў у сацсетцы «найгоршай на Зямлі».
Маск хоча прыпадобніць падбор рэкламы ў Twitter да пошукавай рэкламы ў Google, якая галоўным чынам таргетуе аб’явы паводле ключавых слоў з запыту, а не паводле актыўнасці або даных карыстальніцкага профілю. Але, як адзначае The Verge, у сацсетках такая схема працуе не вельмі паспяхова. Звольнены менеджар намякнуў, што тыдзень — нерэальны тэрмін.
У Twitter засталося менш за 550 штатных інжынераў і толькі 20% супрацоўнікаў, якія былі да прыходу Маска
Маск спрабуе палепшыць рэкламную мадэль Twitter ад моманту пакупкі. Ён справядліва лічыць, што аб’явы ў сацсетцы менш персаналізаваныя і рэлевантныя, ніж у канкурэнтаў. Аднак некаторыя эксперты сумняваюцца, што ідэі прадпрымальніка спрацуюць.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Жду не дождусь, когда маск, наконец, свои офисные помещения освободит.