Twitter уводзіць новую «шэрую» птушку верыфікацыі — што за яна
Twitter прыдумаў новы спосаб спраўджання акаўнтаў. Цяпер карыстальнікам прапануецца плаціць $8 на месяц за «сінюю» птушку па падпісцы Twitter Blue, а зараз у сацсетцы будзе другая — «шэрая» птушка.
Twitter прыдумаў новы спосаб спраўджання акаўнтаў. Цяпер карыстальнікам прапануецца плаціць $8 на месяц за «сінюю» птушку па падпісцы Twitter Blue, а зараз у сацсетцы будзе другая — «шэрая» птушка.
Яна будзе прызначаная для дзяржаўных акаўнтаў, кампаній, буйных СМІ, выдаўцоў і грамадскіх дзеячаў.
A lot of folks have asked about how you’ll be able to distinguish between @TwitterBlue subscribers with blue checkmarks and accounts that are verified as official, which is why we’re introducing the «Official» label to select accounts when we launch. pic.twitter.com/0p2Ae5nWpO
У адрозненне ад «сіняй», купіць «шэрую» птушку будзе нельга, і калі акаўнт раней ужо прайшоў праверку, гэта не азначае аўтаматычнага атрымання «шэрай» адзнакі — Twitter будзе сам вырашаць, каму даваць яе.
Таксама, паводле слоў распрацоўшчыкаў, яна дапаможа разрозніваць уладальнікаў падпіскі і афіцыйныя акаўнты, якія прайшлі верыфікацыю.
Кампанія пайшла на такі крок пасля таго, як платныя падпісчыкі сталі выдаваць сябе за іншых людзей. Ахвярай жартаўнікоў стаў і сам Ілан Маск. Акрамя таго, у Twitter вырашылі часова адключыць падпіску ў сувязі з прамежкавымі выбарамі ў ЗША і маюць перазапусціць па іх заканчэнні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хотелось бы все цвета радуги :-)