Twitter сабраўся браць грошы за безлімітную адпраўку асабістых паведамленняў. Вось чаму
У пятніцу ў канале Twitter з’явілася папярэджанне, што «неўзабаве» сацсетка ўвядзе дзённае абмежаванне на адпраўку асабістых паведамленняў уладальнікамі неверыфікаваных акаўнтаў.
У пятніцу ў канале Twitter з’явілася папярэджанне, што «неўзабаве» сацсетка ўвядзе дзённае абмежаванне на адпраўку асабістых паведамленняў уладальнікамі неверыфікаваных акаўнтаў.
Twitter аргументаваў новаўвядзенне барацьбой са спамам. Каб мець магчымасць адпраўляць больш паведамленняў, ніж вырашыць кампанія, карыстальнікам прапаноўваецца купіць падпіску Twitter Blue за $8 на месяц.
Якім будзе ліміт, не ўдакладняецца. Але на старонцы тэхпадтрымкі гаворыцца, што дзейнічаць ён пачаў у мінулую пятніцу.
Уладальнік Twitter Ілан Маск ужо доўгі час ваюе са спамерамі на платформе. У красавіку 2022 года, яшчэ да ўзгаднення ўгоды з Twitter, ён заяўляў, што «будзе змагацца са спам-ботамі не на жыццё, а на смерць».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.