Twitter стаў X Corp
Партал Slate звярнуў увагу на дакументы, паводле якіх X Corp, якая належыць Ілану Маску, паглынула Twitter Inc. Гэта можа быць чарговым крокам мільярдэра да стварэння «суперпраграмы» на базе сацсеткі.

Угода адбылася 4 красавіка. Інфармацыя ўсплыла ў дакументах, агучаных у рамках аднаго з судовых разглядаў супраць Twitter.
«Twitter, Inc. была аб’яднаная з X Corp і больш не існуе», — гаворыцца ў іх. X Corp зарэгістраваная ў штаце Невада. Twitter базіраваўся ў Дэлавэры.
Паглынанне не было анансаванае і, хутчэй за ўсё, у найбліжэйшай будучыні не паўплывае ні на праграму, ані на яе працу. Але можа быць пачаткам важных змен: раней Ілан Маск заяўляў, што хоча зрабіць з Twitter «суперпраграму» — амерыканскі аналаг кітайскай WeChat з экасістэмай пабочных функцый акрамя камунікацыі, — якая будзе называцца «X». Альбо, мяркуе Slate,Маск можа ў далейшым аб’яднаць у X Corp іншыя свае кампаніі — Tesla, SpaceX, Neuralink і Boring Company.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
X банкрот скорее
Чем дальше, тем больше это смахивает на какую-то изощрённую месть за блокировку аккаунта Трампа.
🤣 🤣 🤣 🤣 🤣 🤣
Спасибо, поржал.
Ох уже эта вабня