Twitter заблакаваў брокерскія рахункі супрацоўнікаў. Ці быць угодзе?
Крайні тэрмін закрыцця ўгоды паміж Іланам Маскам і Twitter усё бліжэй, і, як стала вядома Bloomberg, у панядзелак кампанія заблакавала біржавыя рахункі сваіх супрацоўнікаў.

Супрацоўнікі Twitter пазбавіліся доступу да сваіх акцый з працоўных акаўнтаў і пакуль не могуць гандляваць імі. Такое рашэнне было аргументаванае «чаканнем завяршэння куплі Twitter юрыдычнай асобай, якая знаходзіцца пад кантролем Ілана Маска».
Замарозка часовая і патрэбная для зверкі рахункаў перад гэтай падзеяй. У Twitter адмовіліся ад каментароў.
На думку Bloomberg, усё гэта паказвае на тое, што ўгода сапраўды неўзабаве будзе закрытая. Акцыі сацсеткі на навінах раслі на 2%.
Паводле слоў крыніц выдання, у некаторых супрацоўнікаў на пачатку лістапада надыходзіць весцінг RSU (Restricted Stock Units), якія даюць права на бясплатнае атрыманне акцый кампаніі. Некаторыя з іх у актыўным пошуку новай працы і плануюць звольніцца з Twitter адразу пасля гэтага.
Пра продаж Twitter Маску стала вядома пры канцы красавіка. Угода памерам $44 млрд мае адбыцца да 28 кастрычніка. Увесь працэс узгаднення праходзіць хваравіта для ўсіх яе бакоў: мільярдэр не раз абвінавачваў кіраўніцтва Twitter ва ўтойванні звестак пра боты, а сацсетка ў сваю чаргу падала на яго ў суд за спробу разладзіць угоду.
Пакутуюць і супрацоўнікі кампаніі: яны асцерагаюцца, што Маск пачне мяняць карпаратыўную культуру і саму сацсетку, а таксама звальняць людзей. Некаторыя, не жадаючы працаваць пад яго кіраўніцтвам або не вытрымліваючы напружання, сыходзяць самі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.