Twitter зноў запусцілі — і Маску гэта вельмі не падабаецца
Амерыканскі стартап Operation Bluebird запусціў сацсетку Twitter.now, якая вонкава і па функцыях нагадвае былы Twitter. Кампанія лічыць, што пасля перайменавання Twitter у X Ілан Маск фактычна адмовіўся ад інтэлектуальнай уласнасці на стары брэнд.
Амерыканскі стартап Operation Bluebird запусціў сацсетку Twitter.now, якая вонкава і па функцыях нагадвае былы Twitter. Кампанія лічыць, што пасля перайменавання Twitter у X Ілан Маск фактычна адмовіўся ад інтэлектуальнай уласнасці на стары брэнд.
Праект заснаваў у тым ліку Стывен Коўтс, які раней працаваў галоўным юрыдычным кансультантам Twitter. Паводле яго, каманда чакала запуску некалькі месяцаў, але вырашыла больш не адкладваць яго, нягледзячы на спрэчку з X, якая працягваецца.
X Corp падала ў суд на Operation Bluebird яшчэ ў канцы 2025 года і патрабавала забараніць запуск новай сацсеткі. Аднак на слуханнях у красавіку гэтага года федэральны суддзя Колм Канолі папярэдне заявіў, што X, верагодна, адмовілася ад правоў на слова «tweet» і лагатып Twitter, а магчыма, і на саму назву Twitter. Пісьмовага рашэння па гэтым пытанні пакуль няма.
У Operation Bluebird лічаць гэтага дастатковай падставай для запуску. Пры гэтым на сайце новага сервісу асобна пазначана, што ён не звязаны з X Corp ды Іланам Маскам.
Цяпер у Twitter.now толькі некалькі сотняў карыстальнікаў. У сацсетцы ёсць звычайныя адказы і рэтвіты, а адной з ключавых новых функцый стала Vera — аўтаматычная сістэма праверкі фактаў на базе Google Gemini. Яна аналізуе кожны апублікаваны пост.
Коўтс кажа, што каманда хоча вярнуць фармат «гарадской плошчы», але знізіць распаўсюджванне шкоднага і хлуслівага кантэнту. Паводле ягонай фармулёўцы, прынцып платформы — «свабода слова, але не свабода ахопу»: карыстальнікі могуць публікаваць сваё меркаванне, але алгарытмы не павінны аўтаматычна падганяць вірусны шкодны кантэнт.
Юрысты пакуль не лічаць зыход спрэчкі відавочным. Спецыяліст у таварных знаках Джош Гербен заявіў Ars Technica, што ў Operation Bluebird ёсць працоўная юрыдычная тэорыя, але пасля фактычнага запуску новай сацсеткі X, верагодна, узмоцніць ціск.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.