Bloomberg: Twitter звольніў частку супрацоўнікаў памылкова, іх папрасілі вярнуцца
Кіраўніцтва сацсеткі і Ілан Маск папрасілі вярнуцца некалькі дзясяткаў звольненых раней супрацоўнікаў пасля абвешчанага маштабнага скарачэння ў кампаніі.

Паводле даных Bloomberg, частку супрацоўнікаў звольнілі памылкова, а некаторых працаўнікоў скарацілі «да таго, як менеджмент зразумеў, што досвед гэтых спецыялістаў можа быць неабходны для стварэння новых функцый, якія плануе рэалізаваць Ілан Маск». Пасля куплі кампаніі кіраўніцтва скараціла каля 3700 чалавек, каля паловы штату. Агенцтва не ўдакладніла, колькіх супрацоўнікаў папрасілі вярнуцца.
Крыніца выдання адзначае, што топ-менеджары звольнілі супрацоўнікаў па электроннай пошце. Многія з іх даведаліся, што страцілі працу, пасля таго, як пазбавіліся доступу да карпаратыўных сістэмах накшталт Slack. Раней паведамлялася, што Маск запатрабаваў ад распрацоўшчыкаў укараніць новую сістэму падпіскі Twitter Blue да 7 лістапада, інакш іх чакала звальненне. Супрацоўнікам давялося працаваць 12-гадзінныя змены, некаторыя начавалі ў офісе, каб укласціся ў тэрміны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.