У 9-мільярднага стартапа Perplexity (кінуў выклік Гуглу) знайшоўся кафаўндар-беларус
Perplexity — адзін з самых дарагіх у свеце маладых стартапаў, пасля новага раўнда інвестыцый яго ацэнка можа дасягнуць $9 млрд. Ён распрацоўвае альтэрнатыву Google на базе штучнага інтэлекту, а ля яго вытокаў і стырна — выхадзец з Гомеля, цяпер жыхар Сан-Францыска Дзяніс Ярац.
Perplexity — адзін з самых дарагіх у свеце маладых стартапаў, пасля новага раўнда інвестыцый яго ацэнка можа дасягнуць $9 млрд. Ён распрацоўвае альтэрнатыву Google на базе штучнага інтэлекту, а ля яго вытокаў і стырна — выхадзец з Гомеля, цяпер жыхар Сан-Францыска Дзяніс Ярац.
Хто такі Дзяніс Ярац
Дзяніс Ярац нарадзіўся ў Гомелі ў 1987 годзе, вучыўся ў ФПМІ БДУ, удзельнічаў у алімпіядах па праграмаванні, а пасля працаваў у Яндэксе. dev.by размаўляў з Дзянісам у 2019 годзе, таму ведае, што там яго «ўсё задавальняла, але выпадкова трапіў на выязны хайрынг-івэнт Microsoft у Маскве, сышоў з оферам і вырашыў паглядзець Амерыку».
У Microsoft Ярац працаваў з картамі і пашукавіком Bing, але расчараваўся і ў 2013 сышоў у Quora, дзе ўзначаліў падраздзяленне машыннага навучання. А ў 2016 годзе ён атрымаў пазіцыю ў лабараторыі FAIR кампаніі Facebook і заняўся машынным навучаннем з падмацаваннем. Працу ў FAIR Дзяніс сумяшчаў з вучобай у Нью-Ёркскім універсітэце, бо «адсутнасць PhD моцна абмяжоўвае кар’ерны рост у такіх лабараторыях».
Як з’явіўся Perplexity
Інфармацыю пра далейшую кар’еру Дзяніса мы запазычылі з артыкула Forbes.
У часе студэнцкага абмену ў Берклі Ярац пазнаёміўся з Аравіндам Шрынівасам, які таксама вывучаў машыннае навучанне і потым працаваў даследчыкам у OpenAI. Яны пасябравалі і ў 2022 годзе вырашылі сысці з наймання, каб стварыць новы від пошуку ў інтэрнэце.
Абодва лічылі, што схема, якую ў 1998 годзе прыдумаў Google, састарэла: дзякуючы вялікім моўным мадэлям карыстальніку больш не трэба перабіраць спасылкі з пошукавай выдачы — ён можа атрымаць гатовы адказ на свой запыт.
Так нарадзіўся Perplexity. Трэцім сузаснавальнікам стартапа стаў Джоні Хо — калега Ярца па Quora.
Ідэя стартапа мігравала — ад «сур’ёзнага прадукту», які кідае выклік Гуглу (інвестары не паверылі) да чат-бота для супрацоўнікаў кампаній нетэхнічных спецыяльнасцяў (прыцягнуў першыя інвестыцыі, але дэма партнёрам не спадабалася) і назад да пашукавіка, альтэр-Гугла.
У кастрычніку 2022 стартаперы за чатыры гадзіны распрацавалі прататып пошукавай сістэмы на базе пашукавіка Bing і нейрасеткі GPT-3. Атрымаўся чат-бот, які апрацоўваў запыт ад карыстальніка і генераваў адказ са спасылкамі на крыніцы.
Сайт Perplexity запусцілі ў лістападзе 2022, праз тыдзень пасля выхаду ChatGPT. Пост-анонс у Twitter стартапа са спасылкай на Perplexity за чатыры дні набраў 3 млн праглядаў і больш за 10 000 лайкаў. Ужо да канца года сэрвісам карысталіся 2,2 млн чалавек, а да лістапада 2023-га — 53 млн.
З часам кампанія перайшла на пошукавы рухавік уласнай распрацоўкі і пашырыла колькасць моўных мадэляў. Цяпер Perplexity выкарыстоўвае больш за 20 мадэляў, уключаючы GPT-4, Claude, а таксама свае напрацоўкі.
Вось як працуе сэрвіс
«Карыстальнік піша запыт, ён разбіваецца на некалькі карацейшых, і кожны з іх накіроўваецца ў пошукавы рухавік. Той збірае прыдатныя вэб-старонкі і перадае моўным мадэлям самыя рэлевантныя спасылкі. Тыя, у сваю чаргу, генеруюць адказ на базе адабраных матэрыялаў і выдаюць карыстальніку яго са спасылкамі на крыніцы. Уласныя моўныя мадэлі Perplexity выкарыстоўвае для апрацоўкі простых запытаў (напрыклад, „Хто такі Біл Гейтс?“), чужыя — для складанейшых (якія складаюцца з некалькіх пытанняў, напрыклад: „Хто кіраваў Forbes у розныя гады і дзе кожны з іх вучыўся?“). Іх навучанне, уключаючы вылічальныя магутнасці, неабходныя для гэтага, — адзін з асноўных артыкулаў выдаткаў кампаніі», — піша Forbes са спасылкай на Ярца.
Выдаткі і інвестыцыі
Галоўныя выдаткі Perplexity — купля тысяч GPU (графічных працэсараў) ад Nvidia. Яны пакрываюцца інвестыцыямі, якія цяпер паступаюць рэгулярна.
Ад сакавіка 2023 да сакавіка 2024 года Perplexity падняла чатыры раўнды на агульную суму 163 млн долараў. Пасля гэтага стартап атрымаў яшчэ 250 млн долараў па ацэнцы да 3 млрд долараў. Сярод інвестараў New Enterprise Associates, Nvidia, Bezos Expeditions Джэфа Безаса, памерлая экс-кіраўніца YouTube Сьюзен Ваджыцкі.
Цяпер, паводле даных The Wall Street Journal, на стадыі завяршэння яшчэ адзін раўнд: Perplexity прыцягвае 500 млн долараў, пры гэтым яго ацэнка дасягае 9 млрд долараў. Калі ўгода адбудзецца, Perplexity, паводле ацэнкі WSJ, стане адным з самых дарагіх маладых стартапаў.
Зашёл на Perplexity и завис там. Идея супер. Надоело ковыряться в результатах поиска. Но есть ощущение, что я что-то упускаю с такой выборкой.
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
9 снежня 2024, 14:05
0
После года активного использования (даже на айфоне вывел запуск нового запроса на action button) скажу, что гуглом почти не пользуюсь. Редко, но он нужен, когда хочу найти сайт по названию, либо ищу по Reddit (гугл лучше его проиндексировал). Но в целом, 80% поиска теперь через Perplexity.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Агрегатор над ChatGPT и поисковиками - неплохо.
Из статьи создается впечатление, что за 4 часа ребята сделали стартап на 9 ярдов)))
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 снежня 2024, 22:08
Белорус крутится - лавэха мутится.
как продать ничего за дорого))
По опыту, не 4 часа, а не менее 10 ч/л трудовых затрат разработки обертки удобоваримой для потребителя и монетизации
Так, канешне, кожны бы зрабіў за 4 гадзіны. Але ня зараз, на канапе з піўком за мяне ніхто не паляжыць.
Как бы подразумевают что за деньги инвесторов делают, а не в свободное врема вместо канапки с пивком
Зашёл на Perplexity и завис там. Идея супер. Надоело ковыряться в результатах поиска. Но есть ощущение, что я что-то упускаю с такой выборкой.
После года активного использования (даже на айфоне вывел запуск нового запроса на action button) скажу, что гуглом почти не пользуюсь. Редко, но он нужен, когда хочу найти сайт по названию, либо ищу по Reddit (гугл лучше его проиндексировал). Но в целом, 80% поиска теперь через Perplexity.