У Apple грандыёзныя планы па выпуску новых AirPods. Іх могуць паказаць ужо восенню
Падрадчыкі кампаніі пачалі зборку бесправадных навушнікаў наступнага пакалення. Навінка можа выйсці на рынак у верасні або кастрычніку гэтага года.

Паводле даных Bloomberg, у Apple маштабныя планы па выпуску гаджата: дэбютная партыя будзе самай буйной у гісторыі навушнікаў гэтай серыі — ад 25 да 30 мільёнаў прылад. Такім чынам, новыя AirPods маюць замяніць папярэднікаў другога і трэцяга пакаленняў. Больш прасунутая мадэль AirPods Pro запланаваная на наступны год, яна можа абзавесціся маленечкімі камерамі, якія будуць аналізаваць абстаноўку для большай адаптацыі працы гаджата.
Навушнікі будуць прадавацца ў двух версіях: B768 (E) для пачатковага цэнавога дыяпазону і B768(M) для сярэдняга цэнавога дыяпазону. Апошняя мадэль будзе падтрымліваць тэхналогію актыўнага шумапрыглушэння, мець кампактныя дынамікі для функцыі Find My і зарадны порт USB-C. Інсайдары паведамляюць, што новая iOS 18 дадасць слухаўкам функцыю слыхавога апарата і праграмны тэст для праверкі слыху.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Когда максы уже обновят?