У Беларусі стварылі касмічную карпарацыю
У Акадэміі навук стварылі карпарацыю «Белкосмас», паведамляе БЕЛТА.
У Акадэміі навук стварылі карпарацыю «Белкосмас», паведамляе БЕЛТА.
У Акадэміі навук стварылі карпарацыю «Белкосмас», паведамляе БЕЛТА.
Сярод задач карпарацыі — выпрацоўка палітыкі і стратэгіі развіцця Беларусі і Саюзнай дзяржавы ў касмічнай сферы. Плануюць праводзіць фундаментальныя даследаванні ў касмічнай сферы і распрацоўваць аэракасмічную тэхніку.
Кіраваць карпарацыяй будзе прэзідэнт НАН Уладзімір Гусакоў.
У карпарацыю ўвойдзе шэраг арганізацый-партнёраў НАН:
На пачатку лістапада медыя паведамлялі пра затрыманне больш як 40 супрацоўнікаў Акадэміі навук — у тым ліку працаўнікоў хімічнага і фізічнага інстытутаў. Некаторых з іх пазней адпусцілі. Прычынай затрыманняў маглі быць падпіскі на тэлеграм-чаты, прызнаныя экстрэмісцкімі беларускімі ўладамі.
У маі 2022 года быў затрыманы Павел Пятроў — інжынер факультэта радыёфізікі БДУ і адзін са стваральнікаў касмічнага спадарожніка BSU Sat-1. Яго далейшы лёс невядомы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
кредит за спутник уже отдали хоть?