У сяброў «Хізбалы» па ўсім Ліване выбухнулі пэйджары. Усе паказваюць на Ізраіль
Тысячы людзей, звязаных з палітычнай групоўкай «Хізбала», у Ліване і Сірыі пацярпелі ад выбухаў пэйджараў. Рух усклаў адказнасць на Ізраіль. Пра гэта кажуць ананімныя крыніцы.
Тысячы людзей, звязаных з палітычнай групоўкай «Хізбала», у Ліване і Сірыі пацярпелі ад выбухаў пэйджараў. Рух усклаў адказнасць на Ізраіль. Пра гэта кажуць ананімныя крыніцы.
17 верасня пэйджары ўдзельнікаў ліванскай групоўкі «Хізбала» пачалі выбухаць. А 15:30 па мясцовым часе на прылады паступіла паведамленне, якое выглядала так, як быццам зыходзіла ад кіраўніцтва «Хізбалы». Гэтае паведамленне прывяло ў дзеянне выбухоўку. Падрывы адбыліся ў Бейруце і ў іншых гарадах па ўсім Ліване. Паводле апошніх звестак, загінулі 12 чалавек, каля трох тысяч атрымалі раненні, у тым ліку пасол Ірана ў Ліване Мажтаба Амані.
Мяркуючы са сведчаннях відавочцаў, прылады здэтанавалі не адначасова — выбухі адбываліся на працягу паўгадзіны адзін за адным. Пры гэтым газета The Wall Street Journal паведаміла: некаторыя сябры «Хізбалы» адчулі, што іх пэйджары награваюцца, і паспелі выкінуць прылады да моманту выбуху.
Паводле звестак Reuters, ізраільская выведка «Масад» некалькі месяцаў таму заклала ўрыўчатку ў пяць тысяч пэйджараў, якія закупіла «Хізбала». Пра гэта агенцтву расказала крыніца ў службе бяспекі Лівана. Пэйджары закупілі ў тайваньскай кампаніі Gold Apollo, у Ліван іх даставілі на пачатку 2024 года.
Заснавальнік Gold Apollo Чінг-Куан заявіў, што тыя пэйджары зрабіла еўрапейская кампанія, у якой былі правы на выкарыстанне брэнда. Самая кампанія ў каментары не называецца. У афіцыйным паведамленні Gold Apollo паведамляецца, што гэтая кампанія BAC. Паводле даных AP, BAC Consulting месціцца ў Будапешце.
Фрагмент узарванага пэйджара. Крыніца: сацсеткі.
Гаворка ідзе пра пэйджары мадэлі AP924. Паводле слоў ліванскай крыніцы, прылады былі «мадыфікаваныя» ізраільскай выведкай «на этапе вытворчасці». Унутр прылады нібыта ўсталявалі плату з выбуховым рэчывам, на якую паступае код. Самое рэчыва складана выявіць, заявіў суразмоўца Reuters.
Паводле яго ацэнак, выбухнулі каля трох тысяч пэйджараў, калі на іх адправілі закадаванае паведамленне, якое актывавала выбухоўку. Іншая крыніца патлумачыла, што ў гаджатах было закладзена да трох грамаў выбухоўкі. Паводле іншых звестак, «Масад» дыстанцыйна павялічыў тэмпературу батарэй прылад, што прывяло да выбухаў.
Адрозніваецца інфармацыя пра самую колькасць выбухоўкі. The New York Times паведамляе, што ў пэйджары заклалі выбуховае рэчыва вагой 30-50 грамаў (сам пэйджар важыць 95 г разам з батарэяй). Таксама быў убудаваны пераключальнік, які можна было дыстанцыйна актываваць для падрыву.
Застаецца пытанне, якім чынам ізраільская разведка змагла начыніць пэйджары выбухоўкай. Апытаныя AP эксперты мяркуюць, што гэта было ўмяшанне ў ланцужок паставак. Выбуховыя прылады маглі быць убудаваныя да іх дастаўкі «Хізбале», а затым актываваныя з дапамогай радыёсігналу.
«Хізбала» ўсклала адказнасць за выбухі на Ізраіль і паабяцала адпомсціць за акцыю. У Ізраілі афіцыйна не каментавалі інцыдэнту. Axios паведамляе, што аперацыю ўхваліў прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху на нарадзе па бяспецы на пачатку тыдня. ЗША не былі праінфармаваныя пра аперацыю.
Былы ізраільскі чыноўнік расказаў Axios, што першапачаткова планавалася выкарыстоўваць замініраваныя пэйджары для першага ўдару ў аперацыі супраць «Хізбалы». Аднак ізраільская выведка баялася, што групоўка можа выявіць выбухоўку раней, таму пэйджары вырашылі падарваць цяпер.
Абсолютно ложное и в целом неадекватное утверждение, в данном случае дискредитирующее только его автора. Старайся получше в следующий раз, а лучше сперва научись добывать и анализировать информацию.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Пейджеры в 2024. Тут мозг должен был раньше взорваться.
Пейджеры хорошо принимают сообщения сквозь всякие железобетонные стены
Их поэтому и врачи используют/использовали
Избранная нация молодцы, полностью компрометировали европейский supply chain.
Кто ему теперь будет доверять?
Да все те же, кроме террористов. Но на их недовольство всем вменяемым пофигу.
Замечательно!
Террористической группировкой, редакция.
Странное решение, конечно. А если рядом дети, женщины или им вообще пофигу кого убивать? Чем они отличаются от тех же террористов?
Пейджер не настолько большой чтоб убить кого то кроме держащего его в руках
Это кстати прекрасно видно по мизерной пропорции убитых к раненым.
Ага. Вам так пропорцию и выдали на блюдечке.
Ну, да, они же бомбят объекты с женщинами и детьми если подозревают, что там также находятся террористы.
Абсолютно ложное и в целом неадекватное утверждение, в данном случае дискредитирующее только его автора. Старайся получше в следующий раз, а лучше сперва научись добывать и анализировать информацию.
Сразу понятно. Переход на личности. Диалог в таких случаях бесполезен.
"Галочка, ты щас умрёшь" (с)