Амерыканскі фонд AllianceBernstein стаў уладальнікам 6,1% акцый EPAM Systems. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША (SEC). Зыходзячы з каціровак софтвернага распрацоўшчыка, рынкавы кошт набытага фондам пакета акцый складае $777,3 млн.

AllianceBernstein месціцца ў горадзе Нэшвіл (штат Тэнэсі). Ён быў заснаваны ў 1967 годзе. На пачатку 2022 года пад кіраваннем фонду знаходзілася $779 млрд.
Найбуйнейшым акцыянерам EPAM з’яўляецца фонд Capital Research Global Investors, яму пры канцы 2022 года належала 11,9% акцый кампаніі. Фонд Vanguard Group валодае 11,3% акцый, BlackRock — 7%, WCM Investment Management — 5,9%. Заснавальнік і гендырэктар EPAM Аркадзь Добкін валодае 2,9% акцый.
Каціроўкі EPAM дасягалі пікавых $700 пры канцы 2021 года. Пры канцы лютага 2022-га, пасля пачатку вайны ва Украіне, яны ўпалі ніжэй за $200. Цяпер акцыі EPAM таргуюцца па $240,44.
EPAM чакае падзення выручкі ў 2023 на фоне крызісу. Прыбытак расце
На пачатку 2022 года EPAM вырашыла сысці з Расіі. Для EPAM Расія была трэцяй пасля Украіны і Беларусі краінай па велічыні штату ІТ-спецыялістаў — тут на яе працавала 9 тысяч супрацоўнікаў. Страты ад сыходу з Расіі кампанія ацаніла ў $28 млн.
У гэтым жніўні расійскае падраздзяленне EPAM было прададзенае «Рэксфоту». На той момант расійскі EPAM перайшоў на працу пад гандлёвую марку RNT Group, у ім засталося працаваць толькі 900 чалавек.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.