Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Са школы ў ІТ. 5 кейсаў, як айцішнікі абышліся без тэхнічнай адукацыі

dev.by пашукаў тых, хто знайшоў працу ў ІТ адразу пасля школы — абыходзячы тэхнічную ВНУ (ці яшчэ на першых курсах). І знайшоў 6 такіх гісторый. Усе розныя, у тым ліку вельмі свежыя. Яднае іх адно — ніхто з чытачоў пакуль не пашкадаваў аб адсутнасці вышэйшай тэхнічнай адукацыі.

20 каментарыяў
Са школы ў ІТ. 5 кейсаў, як айцішнікі абышліся без тэхнічнай адукацыі

dev.by пашукаў тых, хто знайшоў працу ў ІТ адразу пасля школы — абыходзячы тэхнічную ВНУ (ці яшчэ на першых курсах). І знайшоў 6 такіх гісторый. Усе розныя, у тым ліку вельмі свежыя. Яднае іх адно — ніхто з чытачоў пакуль не пашкадаваў аб адсутнасці вышэйшай тэхнічнай адукацыі.

«Першы ганарар — $50, для дзевяцікласніка добры стымул»

— Мне пашанцавала з сям’ёй: у 90-х мае бацькі маглі дазволіць сабе купіць ПК. Таго, што я мог на ім рабіць, неўзабаве стала мне мала, — я прачытаў на narod.ru пра сайты з гасцявой кнігай і захацеў стварыць свой. На дварэ быў 1999–2000 год.

Я стаў шукаць інфармацыю ў «Рамблеры» — на той момант найбуйнейшым пашукавіку ў рунэце, — і ў «Яндэксе». Прачытаў пра PHP. Мне лёгка давалася англійская, таму азнаёміцца з мануалам чацвёртай версіі PHP, якая выйшла тады, не было праблемай. Гэта была першая версія, якая ўводзіла парадыгму ААП.

Пэўны час я займаўся самаадукацыяй — а потым стаў прымяняць свае веды на практыцы. Напісаў пару модульных сайтаў і нават знайшоў для іх бясплатны хостынг, на якім да сайта прыбудоўваліся сумнеўныя банеры.

Першая «халтура» прыляцела ад знаёмых маіх бацькоў, у якіх быў сумнеўны бізнэс — яны прадавалі розную лухту накшталт налепак на сотавыя тэлефоны, якія абаранялі ад радыяцыі. Напоўніцу выкарыстоўваючы свае сціплыя на той момант веды ў PHP, HTML, CSS і JavaScript, я зрабіў для іх сайт з некалькімі раздзеламі. І быў вельмі задаволены вынікам, а заказчык — уражаны.

Першы ганарар за работу склаў 50 долараў, што для мяне, дзевяцікласніка, аказалася добрым падмацоўваючым стымулам — тады я і зразумеў, чым хачу далей займацца ў жыцці. 

Праз некалькі гадоў я паступіў ва ўніверсітэт, але замест таго, каб вучыцца, я ўвесь свой час праводзіў у камп’ютарным класе, занураны ў праграмаванне. У выніку я не здаў першай сесіі, зацягнуў здачу даўгоў амаль да другой — і забраў дакументы з ВНУ. 

Знаёмыя па лакальнай сетцы запрасілі мяне на працу тэхнікам-праграмістам на дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства ў Мінску — і я прыняў «офер». 

Потым я рабіў яшчэ дзве спробы атрымаць вышэйшую адукацыю, але так і не рэалізаваў іх. Хаця статус студэнта дапамог мне прасунуцца на прадпрыемстве да інжынера-праграміста.

Цяпер я бэкэнд swe- (Golang, Python, AWS, etc.) распрацоўшчык, да ад’езду з Беларусі працаваў у штаце, а ў Польшчы працую як ІП.

Праз 17 гадоў я магу сказаць: выбраўшы працу замест вучобы, я паступіў правільна.

Так, былі моманты, калі мне не хапала матэматычных ведаў, што даюць на першых курсах тэхнічных ВНУ, — тады даводзілася разбірацца з усім самастойна. 

Шкадаваць пра тое, што ў мяне няма дыплома, не выпала ні разу. Часам у патрабаваннях да вакансіі было пазначана: вышэйшая адукацыя, але ў працэсе працаўладкавання пра яго ўжо не загаворвалі. Некалькі разоў работнікі аддзела кадраў прасілі прынесці дыплом або атэстат, але потым забывалі пра сваю просьбу.

«Здала экзамены — і… напісала заяву на адлічэнне»

— Я прыйшла ў ІТ-кампанію ў 19 гадоў — як UX/UI-дызайнер. 

Дызайн я пачала вывучаць у 17 гадоў — адразу пасля школы. У 2020 годзе паступіла ў БДТУ, мая спецыяльнасць называлася дызайнер-праграміст. Але вельмі хутка я зразумела, што ўпор у маёй ВНУ робіцца на тэхнічныя прадметы, а зусім не на дызайн. 

Адвучыўшыся год, я расчаравалася ў сваім выбары навучальнай установы. Плюс былі і іншыя абставіны, якія падштурхнулі мяне да думкі аб адлічэнні. У выніку я здала экзамены — і… напісала заяву на адлічэнне. 

Адправіўшыся ў вольнае плаванне, я запісалася на курсы UX/UI-дызайну. Працу па іх заканчэнні шукала вельмі доўга. Так доўга, што часам думала, а ці не пакінуць наогул пошукі, бо ў мяне ні адукацыі, ані праектнага досведу, ані прыстойнай англійскай. 

У нейкі момант сяброўка прапанавала мне папрацаваць афіцыянткай. І я пагадзілася, бо мае фінансы ўжо былі на мяжы, — пайшла на стажыроўку ў кавярні. І вось мне ўжо праз некалькі дзён выходзіць на працу, як прылятае адказ па апошнім тэставым — мяне запрашаюць на сумоўе. 

Інтэрв’ю ў кампаніі прайшло паспяхова, але я думала, што далей будзе як звычайна: «Прабачце, зрабілі выбар на карысць іншага кандыдата». На сумоўі я ўдакладніла, колькі чакаць адказу — ад 5 да 10 дзён. І раптам праз гадзіну прыходзіць паведамленне ад эйчара. Я бачу прэв’ю і разумею: зноў праляцела. Паведамленне пачынаецца як звычайна: «Мы былі радыя з вамі пагутарыць». Я заходжу ў дыялог, каб напісаць стандартнае: «Дзякуй, што выдаткавалі час», і раптам аказваецца, што праз свой песімістычны настрой я прачытала пачатак паведамлення не з той інтанацыяй і мяне чакала запаветнае: «І мы радыя былі б з вамі супрацоўнічаць», — і далей апісанне, што мне трэба рабіць. 

У паштовай скрыні мяне чакаў запаветны офер. Так я трапіла ў выдатную гульнявую кампанію (на 800+ чалавек) і яшчэ больш выдатную каманду. Я ганаруся сабой — я змагла! Цяпер я працую ў гэтай кампаніі ўжо 4 месяцы.

«На мітапе пазнаёміўся з лідам — і напрасіўся на стажыроўку»

— Трапіў на першую стажыроўку ў ItechArt у 17 гадоў, на другім курсе каледжа. Справа была такая: у 2019 годзе на адным з мітапаў я пазнаёміўся з лідам Python-аддзела (а я вывучаў на той момант Python каля 3-4 месяцаў, глядзеў лекцыі МФТІ на Youtube, чытаў кнігі) — і напрасіўся да яго на стажыроўку. 

Вядома, вучобу прыйшлося на нейкі час закінуць, я не хадзіў на заняткі ў каледж. Але потым у ItechArt далі даведку, што я ў іх працую, — і мяне перавялі на індывідуальны графік навучання. 

Хлопцы-ментары, да якіх мяне прымацавалі, вельмі часта былі занятыя, таму стажыроўка праходзіла так: я атрымліваў заданні і спрабаваў іх выканаць як мог, — але правяраліся яны не заўжды. І, вядома, па заканчэнні 3 месяцаў на працу ў кампанію мяне не ўзялі — мне не хапала ведаў.

І ўсё ж я працягнуў працаваць як праграміст — стаў фрылансіць. А праз год адзін мой сябар паклікаў да сябе ў кампанію распрацоўшчыкам. 

«Кінула спорт, з цікаўнасці паспрабавала ў БДУІР — не паступіла»

— Па 11 класах школы перада мной адкрывалася перспектыва паступіць у БДУФК, бо за плячыма было 7 гадоў у спорце. Але ўсе мае знаёмыя ішлі туды — і выходзілі трэнерамі, а я не хацела такой будучыні. 

Я кінула спорт і на маміну параду стала глядзець — куды можна паступіць, каб працаваць у ІТ. З цікаўнасці паспрабавала ў БДУІР на ФІБА. Цяпер гэтага факультэта ўжо няма, а ў 2019 годзе там быў самы нізкі прахадны бал на завочку. Я не паступіла, але гэта мяне не хвалявала — ну і што, мне ж не трэба было ад войска касіць.

Мама прапанавала аплаціць мне паўгадавыя курсы па мануальным тэставанні, бо прафесія тэсціроўшчыка не патрабуе дыплома аб «вышцы». Працу пасля курсаў я шукала 2 месяцы. На той момант мне было 18 гадоў. Цяпер мне 20 — і ў мяне за плячыма 2,5 гады досведу. Я змяніла некалькі кампаній, з адной з іх пераехала з Беларусі ў Казахстан.

Што цяпер: вострага жадання атрымаць вышэйшую адукацыю няма, але ёсць план змяніць сферу дзейнасці ў будучыні — і наогул выйсці з ІТ.

«На другім курсе знайшла неблагія курсы, прыйшла ў Andersen. Універ кінула»

— Мая бабуля свайго часу скончыла ФПМІ БДУ (які працуе з 1971 года). Па спецыяльнасці яна не працавала, але затое вырашыла, што вось я ўжо сапраўды буду праграмістам. 

У 4 класе мяне адправілі на курсы ў «БелХард». Пачыналася ўсё па-дзіцячаму: проста з графікі, потым была прасунутая графіка — 3DMax, Photoshop і штосьці яшчэ, усё, каб нарадзілася цікаўнасць. А далей — HTML, CSS і ўсё, што ў прынцыпе рэальна асвоіць пяцікласніку ў інтэрнэце. Тады ж дадаліся ўсякія матэматычныя курсы — каб логіка працавала і разумець алгарытмы. Курсы па С++ і С# я лічу бескарыснымі — дзіця вучыць код, а не сутнасць мовы, дый яшчэ кучу моў…

Мы ішлі далей паводле бабулінай праграмы: ліцэй, праграмісцкі факультэт — усё той жа ФПМІ, — і… стоп развіццю. Калі раней у мяне была цікаўнасць да праграмавання, то ФПМІ паставіў на ўсім крыж: для многіх выкладчыкаў там галоўнае — наведвальнасць на 100% і зубрэнне. Часу ні на што цікавае накшталт Unity 3D не застаецца, і бярэ туга ад таго, што 4 гады сыдуць у нікуды. 

Але на другім курсе я знайшла неблагія курсы, пасля парачкі тэставых прыйшла ў Andersen, вядома, пару месяцаў працавала ў рэжыме: «Зрабі, а мы падумаем, ці патрэбная ты нам», — але ў прынцыпе я з усім была згодная. Цяпер працую вось ужо 2 гады. Універ кінула — у нейкі момант не хапіла нерваў, ды я і без універа павялічыла сваю зп на 150%. 

А выснова мая такая: галоўнае — навучыцца вучыцца, калі падымацца, а 6 і вашаваць да ночы, то можна, мне здаецца, усё вывучыць самому. Дарэчы, што мяне асабліва расчаравала: у маіх аднакурснікаў не было дзікага жадання развівацца, пазнаваць новае, яны рэальна ўсё зубрылі.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

Со школы в ИТ

У вас косноязычный редактор.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 кастрычніка 2022, 11:49

0

"Объединяет их одно — никто из читателей пока не пожалел об отсутствии высшего технического образования." Ключевое слово - пока ) С другой стороны, зачем "code monkey" вышка?

3

началось, computer science под надеждой защитой выпускника бгуира

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 кастрычніка 2022, 14:59

Dia Nie-pracuje
Dia Nie-pracuje Tester в Testlio
2

Как дипломированный скажу вам, что универ не даёт целевых знаний.
Я увидел, как преподы/профессоры скучающе пересказывают методичку и водят мелом по доске.

Была, например, дисциплина "Бухгалтерский учёт". Преподавательница диктовала проводки для завода и поясняла в какие журналы ордера их писать.
Я ей задал вопрос "как заполнить налоговую декларацию по НДС" и она села на стул и пустым взглядом посмотрела вдаль аудитории. Она не знала.
В 1С мы в универе поигрались 1 месяц за все годы обучения. А вот на работе - это база!
Документальную первичку в универе разбирать - нет, не слышали.
А на работе в режиме реального времени нужно уже знать, какая первичка нужна, чтобы ревизия не оштрафовала главбуха.

А когда дело доходило до курсовых работ или итоговой дипломной - мою работу забраковали и дали шаблончик, мол напиши слово в слово оттуда и только цифры подмени.

Поэтому герои статьи - молодцы. Они поняли от жизни насчёт знаний важный момент - нужно составить дорожную карту навыков, прокачаться и практиковаться. Теперь на работе они не зелёные.

Арсений Кравченко
Арсений Кравченко ML Engineer в t.me/partially_unsupervised
3

Как человек без технического образования думаю, что не жалеют о его отсутствии в основном те, кто не сталкивается со сколько-то сложными задачами. Например, когда по работе вдруг понадобилась всякая 3d геометрия и пришлось читать учебник, я очень об этом жалел. Для условного перекладывания джейсонов и дерганья апишек, действительно, не очень актуально.

2

если вы не занимаетесь, хотя бы иногда, 3d геометрией после выпуска из универа, через n лет вам так же нужно идти читать учебник.

Anonymous
Anonymous
0

Я ещё в школе писал свой renderer, с матрицами, кватернионами, всё это к тому же fixed point math ибо на моём х386 не было сопроцессора.
Так что не, вышка для 3D тоже не нужна.

-2

IT очень широкая сфера. И разные уровни. Конечно можно и после школы. Ведь уже в школьной информатике ученики могут писать какие то програмки. А значит уже програмист.
А если после каких то трёх месячных курсов то это вообще супер.

Однако, для работы на реальных коммерческих проектах этого мало. Там нужны базовые знания из computer science. Особенно если проект в распределённой environment. С серверами, базами данных, средствами разработки программ и их дебагинг. Надо понимание как это всё работает.
Конечно хорошо если после курсов взяли на стажировку и учат всему этому. Но возьмут ли того у которого нет никакого бакграунда? Ведь достатачно таких у которых такой бакграунд уже есть.

Сергей Скоков
Сергей Скоков Senior Software Engineer в EPAM
0

На завод тоже можно пойти работать без высшего образования. Есть же техникумы и училища. Эту нишу компании частично сами закрыли, плюс огромное количество ит-школ.

Если высшее образование не позволяет сократить себе карьерный путь лет так на 10, то смысла мало тратить на это 5 лет. Но учиться все равно придётся и очень много. Особенно без Универа. Объём знаний на хорошие должности требуется огромный. И даже после 15-20 лет в отрасли все ещё нужно учиться. Тк опять много чего поменялось. (А база нет, хахаха.)

З.Ы. С другой стороны, когда появится желание получить рабочую визу в сша, то высшее образование это хорошее подспорье вместе с опытом.

-2

На Западе уважаемые IT компании часто предпочитают брать на должность Software Engineer претендентов со степенью Магистра в Computer Science. Бакалавров даже не рассматривают если у них нет 3 - 5 лет соответствующего experience.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
-1

Без образования айтишники, ага, давно уже про них сняли мультфильм https://youtu.be/8Kr23RvT--k

Приходят такие на проекты создают копипасты, костыли ставят, по 3-4 ПР в день делают, решают все задачи в лоб, никакой архитектуры, итак сойдёт. А потом говорят "смотрите какие мы крутые".
А менеджеры в 99% случаев и приветствуют таких, ну а что, они же быстро код пишут, молодцы какие, а ты медленно, тебе на дейликах вопросы задают почему ты пишешь медленно код, когда твой коллега Вася пишет код быстро и качественно ))))

fabulius-91
fabulius-91 CEO в Предприниматель в Польше
1

Технологии хранения данных в Средние века основывались на ручной письменности. Грамотными были единицы. Из-за этого данные были недоступными, хранились в книгах/памяти и передавались на лекциях. Университеты были почти единственным способом черпать знания.
Автоматизация письменности печатным станком Гутенберга запустила революцию в доступности данных, а телеграф в их передачи.

Последние лет 20 баланс сдвинулся в сторону дефицита внимания. Прилежность в поглощении информации, параноидальность, многоязычность это признаки homo sapiens sapiens. Университет уступает самообразованию и этот зазор только увеличивается.

-3

"Университет уступает самообразованию и этот зазор только увеличивается."

Смотря какого уровня образования вы хотите достичь. Monkey Coder или Software Architect.

Университет это не только образование.
Университет это и общение, формирование культуры, образа мышления, стиля поведения. Это и приобретение навыков практической работы и нужных деловых знакомств во время различных практик.
Попробуйте получить всё это путём самообразования.
Конечно есть разница между БГУИР и Оксфорд, Гарвард или Стэнфорд. Но всё же суть остаётся.

1

Пикантность ситуации в том, что если ты о чем то не знаешь, то этого для тебя не существует. Это я про "общение, формирование культуры, образа мышления, стиля поведения", для обучающихся "на дому" этих и других профитов не существует, поскольку они их не "попробовали на вкус", а соответственно все доводы о ненужности/необязательности крутятся вокруг умения написания кода. Впрочем, на многих позициях этого вполне достаточно.

0

Истории как истории. ИТ это не про небожителей, а одна из многих сфер экономики. Например, в том же строительстве нужны подсобник, квалифицированные рабочие, мастера, ГИПы и т.д. и далеко не для всех нужна вышка, что бы быть успешным на своё м месте, так же и в ИТ. Другое дело, что иногда для роста нужны или некоторые знания знания/умения, которые даёт вышка или просто корка... Если до данного момента не понадобилась вышка ну ОК, просто важно понимать различие между "не нужно на текущем месте" и "не нужно вообще".

ПС Работа разнорабочего не менее важна для проекта, чем работа квалифицированного специалиста. Лично я ненавижу рутину и с удовольствием спихиваю её на очень трудолюбивых и низкооплачиваемых сотрудников без образования, а высвободившееся время можно посвятить обдумыванию архитектурных изысков проекта и планами на что потратить свою ЗП. :)

3

Все зависит от области работы. Отучившись в РБ, очень завидую коллегам из США, Израиля, Швейцарии. У них нет времени на "работу на третьем курсе". Глубина курсов и сдача намного сложнее. Время в универе на технической профессии - самое дорогое. Часто после этого уже возможности так развиваться не будет (физически, ментально, по времени). Плюс, забывают о том, что часто путь универ-интерн в глобал компании намного доступнее. Плюс, часто, если работать зарубежном, то необходима магистратура и докторская, иначе очень много интересных позиций отпадают автоматически.

Anonymous
Anonymous
0

Отучившись в РБ, очень завидую коллегам из США, Израиля, Швейцарии.

Да, смотришь чему учили в РБ и чему тут и понимаешь что еслиб не плюнул и не пошёл в своё время работать со второго курса, и не писал бы в свободное время ещё всяко разно просто для себя и развития ради, то отставал бы капитально.

часто, если работать зарубежном, то необходима магистратура и докторская, иначе очень много интересных позиций отпадают автоматически.

Это какие например? А то где не работал - MS везде хватало.

-3

Ох уж эта эра айти-обезьян. Прошел курсы, двигаю кнопки туда-сюда между кофе паузами - гордости полные штаны. Зачем про это вообще писать еще и на специализированном ресурсе?

0

В вузе, как и в школе, есть утвержденная программа обучения. Но, в отличие от школы, нет утвержденных учебников.
То есть педагог рассказывает студентам свои знания, а если их нет - содержимое доступного ему учебника.
Помню лекции по вышке, когда Профессор объяснял тему по памяти, да ещё и понятно, да ровно в 45 минут укладывался.
И помню лекции по "программированию на С", когда препод диктовал под запись функции стандартных библиотек из справочника.
И помню препода из исполкома, который рассказывал про Эл.таблицы и слово "Excel" из книжки писал на доске с ошибкой. Зато в правительстве теперь работает.
И помню каличную программу обучения, когда сначала на курсе электротехники использовали комплексные числа, а в следующем году на вышке их изучали.
Сумбурное, некачественное, неприменимое в работе образование.

transniger
transniger Правдоруб в ооо рога и копыта

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.