Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У Японіі збіраюцца здабываць электрычнасць са снегу

У японскім горадзе Ааморы запусцяць эксперымент па здабычы электрычнасці з дапамогай снегу. Праводзіць яго ўлады будуць пры ўдзеле тэхнастартапа Forte і Такійскага ўніверсітэта электрасувязі, расказвае Nikkei Asia. Незвычайны праект стартуе ў снежні і працягнецца да канца сакавіка.

Пакінуць каментарый

Падчас эксперыменту плануецца згружаць снег, які прыбіраюць з вуліц, у басейн у закрытай школе. У ім таксама ўсталююць цеплаправодныя трубкі з вадкасцю. З аднаго боку яны будуць пакрытыя снегам, а з другога будуць награвацца сонцам. За кошт гэтага паўстане канвекцыйны рух вадкасці, які будзе прыводзіць у дзеянне невялікую турбіну, а тая стане вырабляць энергію. Чым большы будзе перапад тэмператур паміж снегам і навакольным паветрам, тым больш энергіі атрымаецца.

У будучыні навукоўцы плануюць награваць другую частку трубак з вадкасцю за кошт гарачых падземных крыніц, што павысіць эфектыўнасць сістэмы. Канкрэтных лічбаў, якія паказвалі б нават на меркаваную магутнасць такой сістэмы, яны пакуль не прыводзяць.

Мяркуецца, што па выгаднасці новая сістэма не будзе саступаць сонечным батарэям, а па экалагічнасці будзе лепшай за ветраныя станцыі. Яна будзе практычна безадходнай, тады як утылізацыя сонечных батарэй і ветраных электрастанцый каштуе даволі дорага.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.