У Канады ёсць «ядзерная зброя» ў гандлёвай вайне з ЗША — забаніць Pornhub

Удар ніжэй пояса тэарэтычна можа нанесці ЗША Канада, калі Дональд Трамп зайдзе занадта далёка са сваімі мытамі. Pornhub быў запушчаны ў Манрэалі і належыць канадскаму ІТ-гіганту Aylo. Мясцовы блогер Мэцью Пужыцкі прапанаваў выкарыстоўваць порнасайт як інструмент для пакарання суседкі ў гандлёвай вайне, якую яна распачынае.

5 каментарыяў

Аўтар відэа, якое трапіла ў Instagram, назваў Pornhub «ядзернай зброяй» у руках Канады. Гэта самы папулярны сайт у ЗША — у яго больш за 3 мільёны праглядаў у месяц.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Matthew Puzhitsky (@mattpuzhitsky)

У Канадзе нават запусцілі петыцыю, у якой улады заклікалі заблакаваць доступ да Pornhub у ЗША — гэта стала б «мірным, але магутным» аргументам у спрэчцы. Праўда, пакуль яна сабрала не вельмі шмат подпісаў — крыху больш за 800. Але яе стваральнік Марк Алімпа ўпэўнены, што ўсё хутка зменіцца, бо праблема магчымай гандлёвай вайны востра паўстала для многіх яго суайчыннікаў.

New York Post адзначае, што амерыканцы ў жаху ад перспектывы застацца без Pornhub. Некаторыя нават гатовыя з’ехаць з краіны, калі гэта адбудзецца. Іншыя спадзяюцца, што канадцы з імі так не паступяць, і заклікаюць іх не спяшацца. Тым больш што тарыфы пастаянна адкладаюцца, і перамовы яшчэ не скончаныя.

З канадцамі, падобна, не варта жартаваць. Тут ужо пачалі здымаць з продажу амерыканскі алкаголь. І, па словах вытворцы Jack Daniel’s, гэта значна горш, чым мыты.

Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Google у адказ на мыта Трампа, у Канадзе адмовіліся ад Starlink
Па тэме
Кітай пачаў антыманапольнае расследаванне супраць Google у адказ на мыта Трампа, у Канадзе адмовіліся ад Starlink
У Канадзе расследуюць падазроны ўсплёск продажаў Tesla. Амерыканцы наадварот хочуць, але не могуць пазбавіцца ад машын. KIA троліць Маска
Па тэме
У Канадзе расследуюць падазроны ўсплёск продажаў Tesla. Амерыканцы наадварот хочуць, але не могуць пазбавіцца ад машын. KIA троліць Маска
Канада перагледзіць дзяржкантракты Amazon праз звальненні
Па тэме
Канада перагледзіць дзяржкантракты Amazon праз звальненні
Пяць найбуйнейшых мільярдэраў, якія падтрымалі Трампа, страцілі+ $200 млрд пасля яго інаўгурацыі
Па тэме
Пяць найбуйнейшых мільярдэраў, якія падтрымалі Трампа, страцілі+ $200 млрд пасля яго інаўгурацыі

Читать на dev.by