Кожны пяты расійскі айцішнік не мае найлепшага сябра
Сэрвіс для пошуку працы SuperJob апытаў 3000 прадстаўнікоў эканамічна актыўнага насельніцтва старэйшых за 18 гадоў з усіх акруг Расіі і высветліў, што ў параўнанні з 2011 годам колькасць расійцаў, якія не маюць сяброў, павялічылася ў паўтара разу. Пра вынікі даследавання расказаў «Код Дурава».
Сэрвіс для пошуку працы SuperJob апытаў 3000 прадстаўнікоў эканамічна актыўнага насельніцтва старэйшых за 18 гадоў з усіх акруг Расіі і высветліў, што ў параўнанні з 2011 годам колькасць расійцаў, якія не маюць сяброў, павялічылася ў паўтара разу. Пра вынікі даследавання расказаў «Код Дурава».
Так, 23% расійскіх мужчын з ІТ не маюць найлепшых сяброў або сябровак, у 66% найлепшы сябар — мужчына, а ў 11% — жанчына. Сярод жанчын 24% не маюць найлепшага сябра або сяброўкі. У дзяўчат найлепшы сябар у 23% выпадкаў — мужчына, а ў 53% — жанчына.
36% сістэмных адміністратараў-мужчын не маюць найлепшых сяброў. 45% сісадмінаў сябруюць з мужчынамі, а 18% — з жанчынамі.
Расійскія мужчыны часцей сябруюць з мужчынамі (50%), а жанчыны — з жанчынамі (47%). Кожны трэці мужчына і 35% жанчын прызнаюцца, што не могуць назваць найлепшым сябрам нікога са свайго атачэння.
Моладзь часцей сябруе з прадстаўнікамі свайго полу. Пры гэтым чым старэйшыя мужчыны, тым менш сярод іх тых, чыім верным таварышам з’яўляецца мужчына, і больш тых, у каго ёсць найлепшая сяброўка.
Сярод мужчын ад 45 гадоў менш за ўсё тых, хто можа жыць без сяброў, сярод жанчын гэтага веку наадварот — больш за ўсё. Пры гэтым чым старэйшыя расійкі, тым менш сярод іх тых, хто мае сардэчную сяброўку.
Сярод прадстаўнікоў распаўсюджаных прафесійных груп сапраўдным мужчынскім сяброўствам часцей за іншых могуць пахваліцца менеджары закупак (81%), праграмісты (66%) і менеджары працы з кліентамі (64%).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А у этих эм руских вообще есть друзья?
есть, в Никарагуя, в Эритреи
Судя по событиям последнего дня, они и сами себе не друзья...